Перайсці да зместу

Праснак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праснак — у беларусаў даўняе хлебнае печыва ў выглядзе тоўстага бліна. Пяклі з жытняй мукі без закваскі, на содзе і сыроватцы. Цеста замешвалі крута, як на хлеб; выпякалі на патэльні. Спечаны праснак пасыпалі соллю, кменам, змазвалі здорам; елі замест хлеба. Часам праснак пяклі з хлебнага цеста, якое не падышло, з тоўчанай варанай бульбы і мукі, а таксама з рашчыненага на бліны, крута замешанага цеста. Пяклі праснакі і спецыяльна на квас.