Пярнач
Выгляд
Пярна́ч — від халоднай зброі, разнавіднасць булавы, да галоўкі якой прывараны некалькі (да двух дзясяткаў) металічных пласцін (пёраў). Вялікае распаўсюджванне атрымала разнавіднасць аднаручнага пернача з шасцю пер'ямі, якая называлася шастапёрам.
Пярнач часта выкарыстоўваўся як сімвал улады. У казачых атаманаў выкарыстоўваўся як знак улады да грамадзянскай вайны ў Расіі 1917-1922 гг. На Украіне выкарыстоўваўся як сімвал улады палкоўніка, у кашавога атамана (Запарожская Сеч) або ў гетмана - булава.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пярнач