Перайсці да зместу

Пёль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пёль
ням. Poel
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча36,24 км²
Насельніцтва2 490 чал.
Шчыльнасць насельніцтва68,71 чал./км²
Размяшчэнне
53°59′27″ пн. ш. 11°24′50″ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Пёль (Германія)
Пёль
Пёль
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пёль (ням.: Poel) — востраў на паўднёвым захадзе Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад Германіі. Плошча — 36,24 км². Насельніцтва (2017 г.) — 2 490 чалавек. Тэрыторыя Пёля складае самастойную камуну зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.

Пёль — найбуйнейшы востраў Мекленбургскай бухты. Месціцца ў 5,62 км на поўнач ад Вісмара. Востраў сфарміраваўся ў апошні ледавіковы перыяд ў выніку перанясення ледавіком валуноў, друзу, мергеля і гліны з поўначы на поўдзень. Падчас таяння асадкавыя пароды апускаліся і фармавалі марэну. Усяго вылучаюць 3 эпізоды таяння. На Пёлі глыбіня ледавіковых асадкаў даходзіць да 53 м. Каля 25 — 27 % з іх складае вапняк[1]. 8 тысяч — 3 тысячы гадоў таму ўзровень мора падвышаўся і паступова ўтвараў сучасную берагавую лінію.

Ландшафты вострава прадстаўлены пашамі, прыбярэжнымі землямі і залівамі. На Пёлі некалькі крыніц пітной вады. 97 га паверхні займаюць азёры і сажалкі глыбінёй да 2 м. Пёль славіцца пясчанымі пляжамі і выдмамі.

Клімат мяккі марскі. Сярэднегадавая тэмпература каля +8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 535 мм.

Для прыбярэжных земляў характэрна травяная флора, звыклая да засоленых глебаў. Тут можна сустрэць салянку, верасакветныя, дзікую капусту. Распаўсюджаныя дрэвы: вярба, клён, бэз. Наземныя жывёлы: алені, трусы, вожыкі, лісы. На Пёлі гняздуе шмат розных птушак.

Лічыцца, што назва Пёль паходзіць ад імя скандынаўскага бога Бальдра-Фола або ад славянскага слова «поле». Упершыню ў пісьмовых крыніцах паселішча на востраве ўзгадана пад 1163 г. у сувязі з выплатай царкоўнага падатка брэменскаму біскупу. У 1210 г. мекленбургскі князь перасяліў на востраў нямецкіх каланістаў і узвёў для іх каталіцкі касцёл.

У XIV — канцы XVI стст. Пёль належаў розным уладальнікам. Аднак у 1598 г. макленбургскія герцагі ўзнавалі свой кантроль. У 16141618 гг. яны пабудавалі крэпасці і замка Пёлер. У 1620 г. у Пёлеры адбылася сустрэча макленбургскага герцага з Густавам II Адольфам. У 1648 г. Пёль разам з суседнім Вісмарам трапілі ў залежнасць ад Швецыі. Астраўныя паселішчы і замак моцна пацярпелі падчас Трыццацігадовай і Сямігадовай войн. Пёлер быў спустошаны, струхлеў і ў XIX ст. выкарыстоўваўся як кар’ер.

У 1803 г. герцаг Фрыдрых-Франц I выкупіў права карыстання Пёлем на 99 гадоў. У 1903 г. Швецыя адмовілася ад свайго валодання. У 1919 г. востраў канчаткова стаў часткай Германіі. У 19491990 гг. быў часткай ГДР.

Кіраванне і інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

З 1993 г. усе паселішчы Пёля складаюць адзіны муніцыпалітэт, які карыстаецца асобнымі геральдычнымі сімваламі. Ён падзяляецца на 15 раёнаў[2].

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і турызм. Сяляне вострава — буйныя вытворцы рапсавага насення.

Пёль злучаны з мацерыком дамбай, па якой праходзіць шаша. Дзейнічаюць 3 парты. Некалькі разоў на дзень ходзіць аўтобус з Вісмара ў Пёль. Акрамя таго, існуе рух пасажырскіх суднаў паміж портам Вісмара і пёльскім портам Кірхдорф.

Славутыя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Пёль славіцца пляжамі, адзін з іх перададзены ў карыстанне нудыстам. Ад знакамітай крэпасці Пёлер захаваўся толькі адзін мур, аднак існуе касцёл у Кіркдорфе, пабудаваны ў 12101350 гг. У паселішчы дзейнічае муніцыпальны музей. Частка вострава Пёль аддадзена пад прыродныя запаведнікі.

Зноскі