Рабер Дэланэ
Рабер Дэланэ | |
---|---|
фр.: Robert Delaunay | |
Дата нараджэння | 12 красавіка 1885[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 1941[1][2][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Соня Дэланэ[8] |
Дзеці | Шарль Дэланэ[d] |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер, тэатральны дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | абстракцыянізм[9][4] і нацюрморт[4] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | арфізм[d][10][11][…], сімультанізм[d][12] і неаімпрэсіянізм[3] |
Уплыў на | Lyonel Feininger[d] і Леан-Ларан Галан[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рабе́р Дэланэ (фр.: Robert Delaunay; 12 красавіка 1885, Парыж — 25 кастрычніка 1941, Манпелье) — французскі мастак, адзін з заснавальнікаў (разам са сваёй жонкай — Соняй Дэланэ) новага арт-стылю — «арфізму».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 красавіка 1885 годзе ў Парыжы. Cын Джорджа Дэланэ і графіні Берт Фелісі дэ Роўз.
Калі ён быў дзіцем, бацькі развяліся, і выхаваннем займалася сястра яго маці Мары і яе муж Чарлз Дамур. У 1904 годзе даў шэсць работ Салону Незалежных. Ён адправіўся ў Брэтань, дзе знаходзіўся пад уплывам Школы Понт-Авена. Пасля службы ў войску пазнаёміўся ў 1908 годзе з Соняй Тэрк, якая прыехала з Адэсы, у 1910 годзе яны пажаніліся. У 1908 годзе Дэланэ становіцца членам групы «Залатое сячэнне». У 1911 годзе ён удзельнічае ў выставе групы «Сіні вершнік» у Мюнхене. Гады Першай сусветнай вайны Дэланэ правялі ў Іспаніі і Партугаліі, у 1921 годзе вярнуліся ў Парыж. У 1937 годзе Рабер і Соня Дэланэ разам удзельнічалі ў афармленні Парыжскай Сусветнай выстаўкі 1937 года.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ён схаваўся ў Аверні, але быў ужо цяжка хворы і неўзабаве памёр ад раку.
Сын Рабера і Соні — Шарль Дэланэ (1911—1988) быў прапагандыстам і гісторыкам джаза.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- У Парыжы на доме № 16 на вуліцы Святога Сымона, дзе жылі мастакі Рабер і Соня Дэланэ, усталявана мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ а б Robert (1885-1941) Delaunay
- ↑ а б Robert Delaunay — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б в Галерэя Тэйт — 1897. Праверана 2 лютага 2021.
- ↑ а б в RKDartists
- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Guggenheim Collection Online — Музей Гугенхайма ў Більбаа.
- ↑ Robert Delaunay // Encyclopædia Britannica
- ↑ http://www.tate.org.uk/learn/online-resources/glossary/o/orphism Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ https://www.tate.org.uk/art/art-terms/o/orphism
- ↑ Artnet — 1998.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рабер Дэланэ