Размовы:Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч
Выгляд
«Адна - долі жадна»
[правіць зыходнік]Вітаю. Не ведаю: ці гэта з-за маёй дурасці, ці няправільна зразумеў артыкул, але ў яго тэксце напісана, што аповесць «Адна - долі жадна» ніколі не была апублікавана. Маю на уласных руках асобнік часопіса «Маладосць» за 1993 год (2-гі нумар), і там надрукаваны прынамсі пачатак. Калі верагодна - магу прычапіць фотаздымак. Даруйце за турбаванне. 37.214.66.111 23:50, 18 лістапада 2024 (+03)
- Шчыра дзякую за турботу пра літаратурную спадчыну Уладзіміра Дамашэвіча. Ваш унёсак быў адменены з-за таго, што не было спасылкі на крыніцу інфармацыі. У вопісе з фонда Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пазначана, што аповесць «Адна — долі жадна» не друкавалася. Магчыма, гэта памылка супрацоўнікаў фонда. Калі маеце асобнік часопіса «Маладосць», у якім гэта аповесць была апублікавана, то смела выпраўляйце недарэчнасць, даўшы спасылку на гэты часопіс, год, нумар часопіса і нумары старонак, на якіх аповесць была апублікавана. DobryBrat (размовы) 12:15, 20 лістапада 2024 (+03)