Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:Belahvostau

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 38 901

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--Максім Л. (размовы) 15:53, 6 верасня 2012 (UTC)

Спыніцеся!

[правіць зыходнік]

Прывітанне, па-першае, у артыкулах, пачатых Вамі, не зусім чыста з мовай (Вялейскі раён будзе Вілейскім, напрыклад), па-другое, Вы ствараеце катэгорыі з неправільнымі назвамі: прэфікс Вікіпедыя: у назвах катэгорый наш раздзел не выкарыстоўвае, а слова Вікіпэдыя тычыwwf толькі раздзелу на тарашкевіцы. Назву нашага раздзелу можна ўбачыць на лагатыпе злева ўверсе. Як вынік настойліва прашу Вас быць уважлівымі з артыкуламі, а ад стварэння катэгорый наогуль пакуль устрымацца. Дзякуй за ўвагу---Хамелка/ разм. 17:47, 17 верасня 2012 (UTC)

І яшчэ, развязанне назваў у нас з коскай вось так: Вёска Добрая, Вілейскі раён, а не Добрая, вёска ці Добрая (Вілейскі раён). Калі ў Вас спасылка чырвоная, не імкніцеся хутчэй там нешта новае стварыць, а паглядзіце праз івікі, можа яно ўжо ёсць, толькі нязвыкла для Вас называецца---Хамелка/ разм. 17:58, 17 верасня 2012 (UTC)

Падавайце крыніцу перакладу

[правіць зыходнік]

Перадзіраеце артыкулы Вы таксама няблага. Але я не магу сюды ўвесь час зазіраць толькі дзеля таго, каб выпраўляць Вашыя парушэньні аўтарскіх правоў. Калі ласка, карыстайцеся шаблёнам {{Пераклад}} пры выкарыстаньні матэрыялаў Беларускай Вікіпэдыі. --Renessaince (размовы) 19:53, 23 верасня 2012 (UTC)

Лепей замест шаблона ў акенцы Тлумачэнне падаваць крыніцу наступным чынам: крыніца — [[be-x-old:Назва артыкула]] --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:32, 24 верасня 2012 (UTC)

Тлумачэнне праўкі?

[правіць зыходнік]

Калега, навошта Вы выдалілі ўвесь змест катэгорыі? --Максім Л. (размовы) 20:32, 7 кастрычніка 2012 (UTC)

Калі Вы лічыце, што старонку трэба выдаліць, пастаўце там {{выдаліць}}, каб і астатнія ведалі пра Ваша меркаванне, а не здагадваліся. Дарэчы, калі катэгорыя пустая, не абавязкова яе трэба выдаляць. --Максім Л. (размовы) 20:40, 7 кастрычніка 2012 (UTC)

Пан Белахвостаў, паўтаруся, калі старонку трэба выдаліць, то не сцірайце яе змест, а пакідайце на ёй {{выдаліць}}. --Максім Л. (размовы) 17:33, 9 кастрычніка 2012 (UTC)

Спыніцеся, катэгорыі без інтэрвік і памылковым укладваннем адной у другую нам не патрэбны! --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:35, 11 кастрычніка 2012 (UTC)

Чэшскі тыдзень

[правіць зыходнік]

Далучайцеся да сумеснай працы над артыкуламі Чэшскага тыдня --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:26, 13 лістапада 2012 (UTC)

Добры дзень! Я трохі перавёў з рускай, але я яшчэ не вельмі добра ведаю мову, таму не маглі б Вы прачытаць артыкул і выправіць памылкі. Дзякуй вялікі!! --Mutz (размовы) 13:46, 19 лістапада 2012 (UTC)

Зроблена. --Belahvostau (размовы) 14:30, 19 лістапада 2012 (UTC)

Беларускі ордэн

[правіць зыходнік]
Таленавітаму навічку
За добры старт у Беларускай Вікіпедыі

--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:56, 2 снежня 2012 (UTC)

Даглядальніцтва?

[правіць зыходнік]

Ці не будзе пан супраць атрымання сцягу даглядчыка або прынамсі аўтадаглядчыка (умовы на Вікіпедыя:Догляд)? --Максім Л. (размовы) 17:17, 10 студзеня 2013 (UTC)

Лепш аўтадаглядчыка, бо зараз не маю дастаткова часу.Што для гэтага трэба зрабіць? --Belahvostau (размовы) 18:51, 10 студзеня 2013 (UTC)

Рабіць што і рабілі :) Сцяг аўтадаглядчыка выдаў. Сцягі не накладваюць абавязкаў, бо праект добраахвотны. Адно што Ваш уклад (і тыя артыкулы, якія б Вы ўхвалілі будучы даглядчыкам) павінен адпавядаць умовам Вікіпедыя:Догляд, а з гэтым я праблем не бачу. --Максім Л. (размовы) 22:24, 10 студзеня 2013 (UTC)

Газеты з дужкамі, бо гэта частка назвы, таксама і прозвішчы духоўных асоб у дужках, а не праз коску. --Максім Л. (размовы) 14:55, 22 мая 2013 (UTC)

І наогул, нашто гэтыя праўкі з заменай дужак на коску? Па мне дык гэта называецца "паправіў казе хвост" :)) Калі бачу падобныя праўкі, узнікае ўражанне, што чалавеку не было чым заняцца :) Што гэта? Адгалоскі нейкай даўняй вайны тупаканечнікаў і востраканечнікаў? :)))
Асабіста мне больш даспадобы дужкі. Бо коска вельмі перагружаны знак прыпынку і акрамя таго малапрыкметны. Тое, што аддзелена коскай, у назве ўспрымаецца як аднародныя члены. Прыклад: "поле, алгебра" - поле і алгебра? Параўн. "поле (алгебра)". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:54, 22 мая 2013 (UTC)

Hi, I noticed that you have created article about Yngwie Malmsteen. Thank you for them. Should I request to you, you would want to create at least a short article for John Cale (enruuk) (founding member of The Velvet Underground)? Thank you in advance for any resolution. --Marek Koudelka (размовы) 08:59, 25 мая 2013 (UTC)

Hotový Джон Кэйл. --Belahvostau (размовы) 10:20, 25 мая 2013 (UTC)
Thank you very much! --Marek Koudelka (размовы) 10:52, 25 мая 2013 (UTC)

Чаму 'Гродская'? Bladyniec (размовы) 15:11, 15 чэрвеня 2013 (UTC)

Паводле правіл беларускай арфаграфіі. --Belahvostau (размовы) 19:55, 15 чэрвеня 2013 (UTC)

Дземаналогія

[правіць зыходнік]

Дземаналогія? Вы ў сваім розуме? Карыстайцеся слоўнікамі хаця б http://slounik.org/search?dict=sbm&search=%D0%B4%D1%8D%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D1%96%D1%8F&x=-665&y=-122 Liashko (размовы) 00:17, 24 чэрвеня 2013 (UTC)

Калі ласка, звярніце самую пільную ўвагу таму, як правільна ствараць катэгорыі. Бо тое, як вы зрабілі гэту - неправільна. Катэгорыі ў катэгорыю дадаюцца таксама, як і ў артыкул: у квадратных дужках і г. д.---Хамелка/ разм. 06:17, 8 жніўня 2013 (UTC)

У артыкуле па антрапалогіі беларусаў вы замянілі слова „прыкмета„ на слова "прызнак". Не падумайце, што я сумняваюся ў Вашых ведах, але я не знайшоў гэта слова ў ніводным слоўніку. Ці не маглі б Вы сказаць, адкуль яго ўзялі? Бо, я баюся, што гэта трасянка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:14, 20 лютага 2014 (FET)

Так, сапраўды русізм. Зараз выпраўлю. --Belahvostau (размовы) 18:31, 20 лютага 2014 (FET)

Наконт "Беларускай міфалогіі"

[правіць зыходнік]

Паважаны Антон. Я пакуль не разабраўся, як тут адказваць на паведамленні непасрэдна. Таму выбачайце, што раблю гэта дадзеным метадам.

Дзякую Вам за заўвагі. Абавязкова перагляджу артыкул. Але жадаю ўдакладніць некаторыя пункты.

У прыватнасці, чаму касмагонія не адносіцца да міфалогіі? Здаецца, апошняя заўсёды ўключае цыкл апавяданняў аб стварэнні сусвету. У англамоўным артыкуле аб скандынаўскай міфалогіі ёсць касмаганічны раздзел. https://en.wikipedia.org/wiki/Norse_mythology Як і ў рускамоўным. Тое ж самае з англійскім артыкулам пра міфалогію майя. Раю пакінуць раздзел да канчатковага асвятлення гэтага пытання.

Па-другое, чаму ніжэйшая міфалогія (духі, фантастычныя істоты) не з'яўляецца часткай міфалогіі як такой? Цэлы шэраг кніг уносіць яе ў агульны таксон. Калі нават і выдалять, то лепш проста перакінуць у асобны артыкул, каб не губляць тэкст.

Так, я згодны, беларускія фалькларысты супярэчаць адзін аднаму і не ўсе выклікаюць давер. Трэба будзе навесці з імі парадак у артыкуле. Але мне аднаму не справіцца. Пра грэчаскую міфалогію пісаць - адно здавальненне, бо па ёй сёння тысячы кніг. А беларускую даводзіцца збіраць па "рожках і ножках". Калі выдаліць артыкул, то я ўжо пісаць нічога не стану. А іншы, хто вырашыць асвятліць родную міфалогію ў Вікіпедыі, не знойдзецца, мабыць, і праз 5 гадоў. Гэта будзе крок назад - магчыма, невяртальны. Выдалізм контрпрадуктыўны і шкодны дзеля распрацоўкі важнай катэгорыі. Без міфалогіі няма нацыі. Таму я разлічваю на супрацоўніцтва з Вашага боку.


  • Наконт касмагоніі. Справа ў тым, што германска-скандынаўская міфалогія мае больш шырокую крыніцавую базу ў адрозненне ад нашай. Гэты раздзел можна канешне можна пакінуць, але не хочацца ўводзіць у зман іншых чытачоў. Не трэба працягваць традыцыю Ламаносава і іншых, якія хацелі пабудаваць строгі пантэон славянскіх бостваў па ўзору грэчаскага. Сп. Вуглік робіць рэканструкцыю, а гэта небяспечная рэч у навуцы, асабліва што тычыцца міфалогіі. Тым больш для ўсходнеславянскага рэгіёна пераважнае значэнне мела і мае менавіта ніжэйшая міфалогія, што даказана шматлікімі даследчыкамі на падставе палявога матэрыялу. У любым выпадку, зараз мы нічога не зможам даведацца, якія метады мы б ні выкарыстоўвалі. Бо вярхоўныя боствы пасля прыняцця хрысціянства пачалі набываць значэнне нячытсай сілы і паступова зніклі (захаваліся, напрыклад, іх імёны у літоўскай мове - perkūnas (пярун) і velnias (вялес)). Таму, прынамсі, трэба выдаліць хаця б рэканструкцыю І. Вугліка.
  • Не ўваходзяць фантастычныя істоты, гэта выцякае нават з назвы. Дэманалогія, канешне, уваходзіць у міфалогію. Проста вы спалучылі гэтыя 2 катэгорыі, таму тут трэба пераправяраць. Каб не пісаць пра розных Кумяльганаў, якіх выдумаў Шпілеўскі, раю пачытаць працу Леўкіеўскай «Механизмы создания мифологических фантомов в Белорусских народных преданиях П. Древлянского».
Гэта не вандалізм. Проста выдаліце, пра што я напісаў і пераправерце інфармацыю з аўтарытэтных крыніц, а я ўжо потым, калі будзе час, дапішу артыкул. Дзякуй яшчэ раз.--Belahvostau (размовы) 23:26, 5 красавіка 2014 (FET)

Панове, калі ласка, нічога з таго, што ёсць у крыніцах, не выдаляйце. Калі нейкія персанажы былі прыдуманы этнографамі, то гэта трэба пазначыць зноскаю ці заўвагаю ў артыкуле, а не выдаляць інфу пра персанажа. Бо задача ж - самім разабрацца і людзям растлумачыць, а не выкасаваць усіх спрэчных персанажаў. Проста пазначце яўна і выразна, са спасылкамі на крыніцы, дзе рэканструкцыі, а дзе фактычны матэрыял. На мой погляд, чытачам будуць цікавыя і карысныя як факты, так і рэканструкцыі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:39, 6 красавіка 2014 (FET)


  Згодны. Менавіта гэтак робіцца ў дадзеным энцыклапедычным слоўніку http://www.arche.by/by/page/reviews/5129. Артыкулы аб спрэчных персанажах там усё роўна прыводзяцца, толькі з папярэджаннем аб іх магчымай недакладнасці і згадваннем імя верагоднага "выдумшчыка". А рэканструкцыя Вугліка - гэты не праца на ўзроўні П. Шпілеўскага, а гіпотэза, пабудаваная па празрыстай схеме, з выкананнем акадэмічных правілаў, таму вартая (вельмі спадзяюся) размяшчэння - зразумела, са спасылкай на яе гіпатэтычны статус. 
   І яшчэ. Трэба было бы закінуць у артыкул 10-15 ілюстрацый. Лепш за ўсё, канечне, карціны Валерыя Славука і некалькі постацей з народных арнаментаў (з кнігі М.С. Кацара), але яны, верагодна, пад аўтарскім правам Эраліан  (размовы)

Артыкулы на выдаленне

[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Белахвостаў. Чаму Вы выставілі артыкулы Ох, беларуская міфалогія і Кумяльган на выдаленне? Калі там ёсць спрэчныя моманты, магчыма, варта пачаць абмеркаванне тут. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:28, 6 красавіка 2014 (FET)

Мне б як удзельніку таксама хацелася б даведацца пра гэтыя і іншыя старонкі да выдалення, не пастаўленыя на абмеркаванне. Frantishak (размовы) 22:45, 11 красавіка 2014 (FET)

Назвы артыкулаў пра функцыі ў мовах праграмавання

[правіць зыходнік]

Прывітанне, спадар Белахвостаў. Шчыра не разумею, чаму вы змянілі назву артыкула "Argc ды argv ў C++" на "Argc і argv ў C++". Пры такім раскладзе непадрыхтаваны чытач увогуле не зразумее, пра што артыкул, бо невядома, літара "і" лацінская ці кірылічная. Наша мова багатая, і дзякуючы злучніку-сіноніму "ды" артыкул мае гучную і зразумелую назву. Адкаціце, калі ласка, сваю правачку назад, бо ў мяне нешта не атрымоўваецца. --Yaraslau Zubrytski (размовы) 15:05, 17 мая 2014 (FET)

Адносна Старшынь

[правіць зыходнік]

Вітаю. Вы змянілі назву маіх артыкулаў са СтаршынА на СтаршынЯ - не згодзен. У Белэнцыклапедыі, том 10, старонка 164 адназначна пішацца з А--Igro by (размовы) 21:13, 23 мая 2014 (FET)

Вітаю. Не выключаю, што так і ёсць. Але ў слоўніку Крапівы таксама ёсць розныя русізмы, кшталту слова карандаш. Старшыну пакінулі ў рускім варыянце, па-першае, каб адрозніваць ад старшыні ў значэнні пасады, а па-другое праз тое, што ваенная лексіка ў нас застаецца цалкам зрусіфікаваная. Таму вы можаце адкаціць мае праўкі, але я раіў бы выкарыстоўваць больш беларускі варыянт.
Я паглядзеў у Скарніку, там "СтаршынА". --Artificial123 (размовы) 21:31, 23 мая 2014 (FET)

Вітаю. Калі ласка, прагаласуйце Сімвал голасу «за» За ці Сімвал голасу «супраць» Супраць кандыдатаў у выдатныя спісы "Спіс Герояў Савецкага Саюза, Беларусь", "Спіс поўных кавалераў ордэна Славы, Беларусь" і "Спіс перамог Манфрэда фон Рыхтгофена". Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 21:35, 23 мая 2014 (FET)

Шаноўны спадар Белахвостаў, калі Вам не цяжка, прашу адкаціць праўкі ў артыкуле да маёй версіі па прычыне іх большай нейтральнасці. Мая версія была дагледжана адміністратарамі. А Вы вярнулі як раз усё тое, што было ненейтральным. Я не жадаў бы пачынаць вайну правак, таму звяртаюся да Вас. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 07:27, 6 чэрвеня 2014 (FET)

1) Руская мова НЕ ЗʼЯЎЛЯЕЦЦА І НІКОЛІ НЕ БУДЗЕ ЗʼЯЎЛЯЦЦА для беларусаў НАЦЫЯНАЛЬНАЙ. У артыкулах пра народы падаецца мова, якая народжана самім народам. Напрыклад: для палякаў польская, для канадцаў французская і англійская (бо гісторыя гэтай нацыі такая, што 2 мовы было ад пачатку). Ад таго, што яўрэі жывуць у ЗША, іх мова не стала англійскай, нават калі яны размаўляюць толькі на ёй.
2) Вы падаеце дадзеныя па мовах за РБ, але артыкул не пра насельніцтва РБ ці нават пра беларусаў у РБ. Артыкул пра ўсіх беларусаў. Таму гэтыя лічбы варта выдаліць. Ці дадаць звесткі пра іншыя мовы, але гэта абсурд (гл. пункт 1).
3) Аналагічна пункту 3 заўвага па рэлігіі. Зрэшты, самі лічбы смешныя: сярод нашай нацыі 50% атэістаў. Яшчэ адна прычына, каб адкаціць да версіі, што была раней.
4) Блізкія народы ўвогуле спісаныя з ідэалагічных аддзелаў часоў СССР. Я Вам нагадаю, што з палякамі ў нас доўгі час была адна дзяржава, таму памяшаліся з імі незалежна ад волі пэўных палітычных груп.
5) Балты былі славянізаваныя беларусамі. Генетычна балты нам бліжэй за многіх рускіх. І іншыя славяне нам блізкія народы.

І яшчэ мая да Вас заўвага: глядзіце гісторыю правак, перш чым правіць. Чакаю адкату версіі да маёй. Бо дужа прыкра, што ўсё абрынулася назад. П. С.: пра беларусаў у Беларусі, калі Вы жадаеце дадаць інфармацыю, дадайце яе тэкстам у артыкул.--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 07:42, 6 чэрвеня 2014 (FET)

Я сам ужо адкаціў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:00, 6 чэрвеня 2014 (FET)

Нельга так рабіць. --Artificial123 (размовы) 08:58, 6 чэрвеня 2014 (FET)
Вось і я думаю, што спадар Белахвостаў вярнуў памылковую і ненейтральную інфармацыю не спецыяльна, каб зрабіць горш, а ў мэтах паляпшэння артыкула, але ж. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:35, 6 чэрвеня 2014 (FET)

Вы не маеце права адкочваць праўку, хаця бы таму што акрамя пералічаных вамі пазіцый я яшчэ дадаў іншую карысную інфармацыю. Таму я вяртаю яе. У такім выпадку выносце на галасаванне гэта пытанне - што выдаліць, а што пакінуць. І калі ласка патлумачце яшчэ раз без ідэалогіі і эмоцый, у чым мая праўка апынулася ненейтральнай. Адказваю па пунктах.

  • На жаль, але руская мова стала адной з нацыянальных моў беларусаў, і пры гэтым на ёй размаўляе іх абсалютная большасць. Не бачу сэнсу замоўчваць аб'ектыўныя факты. І не трэба арыентавацца на астатніх, мовы тых народаў развіваліся зусім па-іншаму. 92-94 % насельніцтва Польшчы размаўляе па-польску. Білінгвізм канадцаў вы самі прывялі ў прыклад. У яўрэяў зусім іншая этнічная і моўная гісторыя, а таксама ўнікальная культура, так што прыводзіць іх прыклад некарэктна.
  • Гэта статыстыка з'яўляецца самай набліжанай да рэальнасці. Большай мы не валодаем. Прынамсі, яна пакрывае 80 % беларусаў свету.
  • Не разумею ў чым смешныя лічбы. Там напісана, якія прапорцыі існуюць сярод вернікаў.
  • Наяўнасць адной дзяржавы не абавязкова кажа пра этнічную блізкасць, таксама як і пра моўную. Нашы з палякамі мовы адносяцца да розных груп славянскай моўнай галіны. Генетычна мы таксама больш аддаленыя ад палякаў, чым ад заходніх рускіх і украінцаў.
  • Наконт балтаў згодзен. Але ваша фармулёўка «генетычна блізкія балты» расплыўчатая. Хто канкрэтна блізкі? Літоўцы? Латышы? Зноў такі, не ўсе балты генетычна блізкія да беларусаў. І не паводле ўсіх паказальнікаў. Так што гэта пытанне трэба ўдакладняць.

І дзе ўзялі дадзеныя, што мы блізкія і да астатніх славян?

Нават калі 100% будзе размаўляць па-руску, руская мова нацыянальнай не будзе. Мова -- прадукт нацыі. Звычайна, дарэчы, чужую мову любяць прыпісаць пакароным нацыям (шатландцам і валійцам -- англійскую і г. д.). Не лічу, што беларусы ў гэткім жа стане. Мы з Вамі, як носьбіты беларускай мовы, можам сказаць, што яна падобна да польскай амаль так жа, як да рускай. Розныя групы ў іх звязаны з крыху іншай граматыкай і этнагенезам. А ў чым Вы вымяраеце блізкасць народаў? Вы ўяўляеце, якая гэта плённая глеба для палітспекуляцый? Як яе мерыць? Культурна? Генетычна? Як не мерай, а палякі па ўсіх пунктах не далей за рускіх (асабліва ўсходніх). Чаму блізкія іншыя славяне? Ды каб не ствараць праблем з палітспекуляцыямі: славяне адназначна бліжэй за кхмераў і ўдмуртаў. Наконт балтаў, я не ўдакладняў канкрэтных балтаў. Вы падаеце статыстыку за 80% нацыі, а не за ўсю. Таму яна не даставерная: выбарачная сукупнасць (беларусы Беларусі) не адлюстроўвае генеральнай сукупнасці (беларусы планеты). Па правілах статыстыкі яе нельга прыводзіць. Вы маглі б стварыць артыкул „беларусы ў Беларусі” м там размясціць гэту статыстыку. Мне вось што яшчэ цікава: таблічкі -карткі мусяць быць універсальнымі для ўсіх народаў. Як Вы будзеце апісваць мову і рэлігію армянаў? А яўрэяў? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:50, 6 чэрвеня 2014 (FET)

Я лічу, што лепей пакінуць інфармацыю без лічбаў, чым даць недакладныя лічбы. Нацыянальная мова і мова зносін не тоесныя паняцці. Лічу, што нам варта паступіць наступным чынам, каб і я, і Вы былі задаволеныя: змяніць шаблон, дадаўшы туды дадатковыя радкі. Прычым зрабіць тое варта для ўсіх народаў. Напрыклад, дадаць секцыю (”нацыя” ў ”краіне”). Гэта будзе файным вырашэннем для статыстыкі. Давайце на форум пойдзем, як Вы супраць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:00, 6 чэрвеня 2014 (FET)

Азнаёмцеся з артыкулам. Асабліва з шаблонам-карткай. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:03, 7 чэрвеня 2014 (FET)

Вашае меркаванне важнае

[правіць зыходнік]

Шаноўны спадар Белахвостаў (ці господин Белохвостов), прашу Вас далучыцца да абмеркавання на форуме (артыкулы пра нацыі і народы), звязанага з нашай з Вамі вайной правак. Прашу Вас звярнуць увагу на шматлікія прыклады, якія там падаюцца, бо выходзіць, што Вы стварылі прэцэдэнт для таго, каб перапісаць цалкам карткі пра ўсе нацыі планеты па Вашым узоры. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:37, 9 чэрвеня 2014 (FET)

Тлумачэнні да галасоў і намінацый

[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Белахвостаў. У мяне да Вас просьба: калі ласка, тлумачце свае намінацыі на выдаленне і галасы супраць абрання якасных артыкулаў. Тым самым Вы дапаможаце аўтарам артыкулаў, і яны змогуць выправіць недахопы. А так (без тлумачэнняў) незразумела, што трэба дапрацоўваць.

Акрамя таго, пры намінацыі на выдаленне ў невідавочных выпадках, калі ласка, адкрывайце абмеркаванне на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення і там разгорнута апісвайце прычыны выстаўлення на выдаленне.

Вось напрыклад, незразумела, чаму Вы выставілі на выдаленне артыкулы:

Таксама, калі ласка, патлумачце, чаму Вы прагаласавалі супраць абрання ў выдатныя спісы артыкулаў:

Каб іншыя ўдзельнікі маглі ўлічыць Ваша меркаванне, неабходна ведаць, чым Вы кіраваліся. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:51, 20 чэрвеня 2014 (FET)