Перайсці да зместу

Рамесеум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Рамесеум
25°43′40″ пн. ш. 32°36′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Егіпет
Месцазнаходжанне
  • Луксор[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамесеум — памінальны храм фараона Рамсеса II (12791213 гг. да н.э.). Ляжыць у руінах, але нават па развалінах бачна, што гэта было грандыёзнае збудаванне. Архітэктура яго падобна да пазнейшага і менш маштабнага храма ў Медзінет-Абу. Рамесеум стаяў у цэнтры жылога квартала, абнесенага глінянай сцяной. Злева ад храма знаходзіўся павільён фараона, а справа і ззаду — незлічоныя маленькія будынкі з паўкруглымі дахамі, якія служылі жыллём для рабочых, майстэрнямі і складамі. Ад Ніла да храма ішоў канал.

Рамесеум з вышыні птушынага палёту.
Рамесеум

Памінальныя храмы, як і піраміды, будаваліся пры жыцці фараонаў. Манарх сам складаў сваю біяграфію, пералік добрых учынкаў і загадваў высекчы іх на каменных сценах храмаў. Рамсес II лічыў, відаць, галоўным подзвігам свайго жыцця бітву пры Кадэшы з хетамі, хоць, па меркаванні гісторыкаў, яна зусім не была трыумфам егіпецкай арміі. На абодвух пілонах Рамесеума адлюстраваны сцэны гэтай бітвы — гэтак жа, як у Луксорскім і Карнакскім храмах і ў Абу-Сімбеле.

На першым двары, які падзяляе пілоны, на зямлі ляжыць верхняя частка найвелізарнай статуі Рамсеса II. Яна, відаць, была вышынёй 18 м разам з пастаментам, а важыла прыкладна 1000 т. У велізарнай гіпастыльнай зале захаваліся 29 калон (першапачаткова было 48), якія падтрымліваюць рэшткі скляпенняў. За залам ідуіць два пакоі. У першым з іх знаходзіцца столь з выявай нябесных свяцілаў. Склады з цэглы ззаду храма (іх можна лёгка заўважыць з пагорка ля дарогі) служылі свіранамі. Яны з'яўляюцца відавочным сведчаннем таго, што Рамесеум атачалі вялікія ўгоддзі.