Рафаліўка
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рафаліўка[1] (укр.: Рафалівка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валадымырэцкім раёне Ровенскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Сарны - Ковель.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча заснавана ў часы Расійскай імперыі як невялікі чыгуначны раз'езд Паліцы у 1902 г., калі пракладвалі чыгуначныя шляхі Ковель - Сарны - Кіеў. Напярэдадні Першай сусветнай вайны драўляны домік станцыі атачалі некалькі маленькіх дамоў, дзе жылі рабочыя-чыгуначнікі. Пазней тут вырас рабочы пасёлак. Падчас савецка-ўкраінскай вайны і польска-савецкай войнаў 1917-1921 гг. паселішча неаднаразова пераходзіла з рук у рукі. У студзені 1918 г. мястэчка ненадоўга занялі савецкія войскі. У жніўні 1919 г. у раёне станцыі ішлі баі савецкай Багунскай брыгады 44-й дывізіі з польскімі войскамі. У баі за станцыю загінула 13 бальшавікоў, у тым ліку камандзір коннай разведкі савецкі габрэйскі паэт Ошэр Шварцман. Пры ўдзеле савецкай 173-й брыгада 58-й стралковай дывізіі ў ліпені 1920 г. паблізу мястэчка ішлі баі. У міжваенны перыяд з 1921 па 1939 гг. паселішча ўваходзіла ў склад Польшчы. У 1921 г. на станцыі ўжо налічвалася 17 дамоў і пражывала 139 жыхароў. Большасць з іх працавала на лесараспрацоўках і на лесапільным заводзе, а астатнія — у сельскай гаспадарцы. У 1927 г. на станцыю пераведзена валасное кіраванне з сяла Старая Рафаліўка. Таму паселішча сталі называць Новая Рафаліўка, а пазней — Рафаліўка. З 1939 г. - у складзе Украінскай ССР, з 1991 г. - незалежнай Украіны.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»