Перайсці да зместу

Рудніковы газ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рудніко́вы газ[1] — гаручы газ, які вылучаецца звычайна ў вугальных шахтах.

Бясколерны газ. Пах рудніковага газу залежыць ад наяўнасці ў яго складзе цяжкіх вуглевадародаў. Асноўны складнік — метан. Таксама маецца вадарод, азот, інертныя і іншыя газы. Утвараецца ў радовішчах карысных выкапняў у выніку разбурэння арганічных рэчываў пад уздзеяннем цяпла, ціску, часам радыяцыі.

У сумесі з паветрам выбухованебяспечны. Наяўнасць рудніковага газу ў паветры зніжае колькасць кіслароду і можа прывесці да ўдушша.

Зноскі