Румянцава (станцыя метро)
«Румянцава» | |
---|---|
Маскоўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 18 студзеня 2016 года |
Праектная назва | Кіеўская шаша |
Раён | Маскоўскі |
Акруга | Новамаскоўская |
Тып | калонная трохпралётная мелкага залажэння |
Глыбіня залажэння, м | 12 |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Выхад да вуліц | Кіеўская шаша |
Наземны транспарт |
А: 309, 343, 385, 486, 490, 569, 611, 707, 890, 964 (у бок вобласці) |
Суседнія станцыі | Трапарова і Салар’ева |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Румянцава» — станцыя Маскоўскага метрапалітэна і першая станцыя, якая знаходзіцца на тэрыторыі Новай Масквы (селішча Маскоўскі), размешчана на Сакольніцкай лініі, паміж станцыямі «Трапарова» і «Салар’ева». Знаходзіцца за МКАД ля Кіеўскай шашы, прылягае да бізнес-парку «Румянцава», названаму па аднайменнай вёсцы, якая знаходзіцца паблізу[1]. Станцыя адкрыта 18 студзеня 2016 года[2]. З’яўлялася самай кароткай па працягласці знаходжання канчатковай за ўсю гісторыю Маскоўскага метрапалітэна (29 дзён), да падаўжэння лініі да станцыі «Салар’ева».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню станцыя згадваецца ў Генплане 1971 года. Яе будаванне меркавалася для сувязі з Масквой Паўднёвага вакзала, які прапанавалі пабудаваць для разгрузкі Курскага вакзала. Але праект вакзала быў адхілены, і патрэба ў станцыі адпала. За станцыяй планавалася таксама электрадэпо «Румянцава», патрэба якога выклікана тым, што ля Сакольніцкай лініі абодва электрадэпо знаходзяцца на поўначы (у наш час вядзецца будаванне дэпо «Салар’ева»). Пад канец 80-х гадоў станцыю меркавалася пабудаваць у складзе хордавай лініі ўздоўж Ленінскага праспекта. Пасля адмовы ад існавалых праектаў хордаў станцыя вярнулася на Сакольніцкую лінію, па Генплане 2009 года яе будаванне адводзілася на 2025 год.
У сувязі з пашырэннем тэрыторыі Масквы ў 2011—2012 гадах патрэба ў станцыі ўзрасла, і ўвод пляцоўкі быў запланаваны на 2014 год[3], аднак у паказаны тэрмін станцыя адкрыта не была, тэрміны здачы спачатку былі перанесены на май 2015 года, потам на снежань. 31 снежня адбыўся тэхнічны запуск станцыі, а адкрыццё руху для пасажыраў адбылося 18 студзеня 2016 года[4].
Зноскі
- ↑ В Москве открылась станция метро «Румянцево» :: РБК
- ↑ 199-я станция московского метро открыта для пассажиров . «Вести» интернет-газета (18 студзеня 2016). Праверана 18 студзеня 2016.
- ↑ Постановление Правительства Москвы № 194-ПП от 4 мая 2012 года «Об утверждении Перечня объектов перспективного строительства Московского метрополитена в 2012—2020 гг.» . Праверана 13 кастрычніка 2014.
- ↑ В Москве открыто пассажирское движение до станции метро «Румянцево» .
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Суриков А.. Румянцево (руск.). Метрострой. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 14 лістапада 2011.