Перайсці да зместу

Руперт Пфальцскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руперт Пфальцкі
ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland,
англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland
рэйнскі пфальцграф, военачальнік

Нараджэнне 17 (27) снежня 1619[1][2][…]
Смерць 29 лістапада 1682(1682-11-29)[5][1][…] (62 гады)
Месца пахавання
Род House of Palatinate-Simmern[d] і Вітэльсбахі
Бацька Фрыдрых V Вітэльсбах[7][8]
Маці Елізавета Сцюарт[7]
Дзеці Dudley Bard[d][9] і Ruperta Hughes[d][9]
Член у
Род войскаў Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі
Званне адмірал і генерал[8]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руперт (Рупрэхт) Пфальцкі, герцаг Камберлендскі (ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland, англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland; 17 снежня 1619 — 29 лістапада 1682) — лідар праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны, рэйнскі пфальцграф.

Сын Фрыдрыха V і Елізаветы Сцюарт. Пляменнік Карла I, брат курфюрсціны Сафіі, дзядзька курфюрста Гановера, будучага караля Вялікабрытаніі Георга I.

Нарадзіўся ў Празе падчас кароткачасовага валадарання бацькі ў Чэхіі (менавіта за тую зіму, у якую нарадзіўся Рупрэхт, яго бацькам далі мянушку «Зімовы кароль і каралева»). Неўзабаве сям'я Пфальцкіх была выгнана з Чэхіі, з 1622 года ў Нідэрландах. Пасталелы, Рупрэхт ваяваў на боку нідэрландскіх паўстанцаў супраць Іспаніі. Падчас Трыццацігадовай вайны таксама ваяваў на боку пратэстантаў, але быў захоплены ў палон у Аўстрыі і вызвалены ў 1641 годзе пад слова гонару не ваяваць супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Ілюстрацыя да памфлета «The Cruel Practices of Prince Rupert» (1643).

У 1642 годзе прызначаны галоўнакамандуючым англійскай каралеўскай кавалерыяй і атрымаў у Англіі вядомасць як «прынц Руперт». У ліпені 1643 года падчас англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ўзяў Брысталь, у 1644 годзе Карл I прысвоіў яму тытул «герцаг Камберлендскі». Пасля падзення Оксфарда ў 1646 годзе жыл у выгнанні, аднак пасля Рэстаўрацыі 1660 года вярнуўся ў Англію і абараняў яе інтарэсы падчас войн з Нідэрландамі.

Прымаў дзейны ўдзел у каланізацыі Канады ў якасці заснавальніка Кампаніі Гудзонава заліва, дзе яго імем названы вобласць, рака і порт.

Памёр у Англіі.

Любімай жывёлай Руперта быў вялікі пудзель, які па паданні быў фамільярам і быў застрэлены сярэбранай куляй.

Зноскі

1. а б Prince Rupert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Rupert von der Pfalz, Duke of Cumberland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

4. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 1 лістапада 2021.

5. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

6. а б RKDartists Праверана 1 лістапада 2021.

7. а б Kindred Britain

8. а б Catalog of the German National Library Праверана 13 красавіка 2024.

9. а б Lundy D. R. The Peerage

10. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 309.