Руска Быстра
Выгляд
Абшчына
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Руска Быстра (славацк.: Ruská Bystrá; да 1927 славацк.: Ruské Bystré; венг.: Oroszsebes — да 1902 і ў 1939—1945 венг.: Oroszbisztra — раней таксама венг.: Alsóbisztra) — вёска і абшчына ва Усходняй Славакіі . Знаходзіцца ў Вігарлацкіх Врхах прыблізна за 6 км ад граніцы з Украінай і за 22 км ад Собранцаў.
У вёсцы знаходзіцца грэка-каталіцкая драўляная царква Святога Мікалая 1720—1730 гадоў, якая ў 2008 годзе была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Абшчына ўпершыню ўпамінаецца ў 1405 годзе. Да 1918 належала Венгерскаму каралеўству і адносілася да камітата Земплін , затым увайшла ў склад Чэхаславакіі. Па выніках Славацка-венгерскай вайны абшчына з 1939 па 1945 год належала Венгрыі.
Зноскі
- ↑ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руска Быстра
- Кароткае апісанне і выява царквы на slovakia.travel