Рускія Эстоніі
Рускія (эст.: Eesti venelased) — найбуйнейшая нацыянальная меншасць у Эстоніі (24,8 % у 2011 годзе[1]).
Вынікі даследавання, праведзенага сацыёлагамі ў 2002 годзе, паказалі, што параўнальна высокая забяспечанасць насельніцтва ў Эстоніі адлюстроўвалася на ўсіх баках жыцця рускіх, якія жылі там: на аднаго сямейніка ў пераважнай большасці рускіх (80 %) у Таліне даводзілася больш 10 м², прыкладна траціна рускіх сем’яў у Таліне мелі аўтамашыны (35 %) і камп’ютары (29 %). У цэлым, рускія ў Таліне практычна не адсталі па роўні забяспечанасці ад жыхароў Масквы[2].
Тым не менш, рускія ў Эстоніі адчуваюць размаітыя формы дзяржаўнага ціску[2] і знаходзяцца ў горшым, у параўнанні з тытульным насельніцтвам, эканамічным становішчы. Так, цягам многіх гадоў беспрацоўе ўвесь час вышэй сярод неэстонскага насельніцтва Эстоніі, паводле выніках 2009 года яно склала 19 %, што было на 8 % вышэй аналагічнага паказніка сярод эстонцаў[3]. Пераважная большасць рускіх у Таліне (85 %) лічаць, што ў Эстоніі павінны быць дзве дзяржаўныя мовы, 96 % адмоўна ставяцца да эстонскага закона пра грамадзянства. Нягледзячы на інтэнсіўнасць міжасабовых кантактаў з эстонцамі, лік нацыянальна-змяшаных шлюбаў сярод рускай моладзі дасягае толькі 11 % (практычна такое ж, як у старэйшага пакалення)[2]. Сярэдняя працягласць жыцця рускіх ніжэй, чым у эстонцаў, на 6 гадоў[4].
На думку міністра абароны Эстоніі Яака Аавіксоа, аднак, самай сур’ёзнай праблемай, якая замінае паспяховай інтэграцыі рускіх у Эстоніі, з’яўляецца нізкі ровень ведаў мовы, з якім маладыя людзі выпускаюцца са школ[5]. Больш таго, каля трох тысяч дзяцей маладзей 15 гадоў, што маюць права атрымаць эстонскае грамадзянства ў спрошчаным парадку, пакуль не скарысталіся гэтай магчымасцю. Больш за ўсё такіх патэнцыяльных грамадзянаў у Таліне і Іда-Вірумаа[6]. Паводле вынікаў даследавання Еўрапейскага агенцтва па асноўных правах (FRA), найбольшай дыскрымінацыі з краін Еўропы падпадаюць рускія, якія жывуць у Эстоніі і Фінляндыі[7].
Зноскі
- ↑ REL 2011: В ЭСТОНИИ ПРОЖИВАЮТ ПРЕДСТАВИТЕЛИ 192 НАЦИОНАЛЬНОСТЕЙ Архівавана 14 лістапада 2016.
- ↑ а б в Арутюнян Ю. В. Русские в ближнем зарубежье (По материалам сравнительного этносоциологического исследования в Эстонии и Узбекистане)
- ↑ stat.ee: WQL11: ESTONIANS' AND NON-ESTONIANS' UNEMPLOYMENT RATE AND UNEMPLOYMENT GAP BY AGE GROUP
- ↑ В Эстонии эстонцы живут дольше местных русских
- ↑ Авиксоо: В Эстонии появится программа интеграции для военнослужащих(недаступная спасылка)
- ↑ Возможностью упрощенного получения гражданства пренебрегли тысячи детей
- ↑ Эстония лидирует в дискриминации русских
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Динамика политического поведения русских диаспор в государствах Евросоюза (на примере Германии, Латвии, Румынии, Эстонии). — М., 2006. — (соавт. — Полоскова Т. В., Гаврилов К. А., Козиевская Е. В. и др.).
- Бузаев В. В., Никифоров И. В. Современная европейская этнократия: Нарушение прав национальных меньшинств в Эстонии и Латвии Архівавана 24 красавіка 2013.. М.: Фонд «Историческая память», 2009. 280 с. ISBN 978-5-9990-0002-6
- Проблемы прав национальных меньшинств в Латвии и Эстонии Архівавана 13 сакавіка 2011. / Ред. В. В. Полещук — М.: ФИП, «Русская панорама», 2009. ISBN 978-5-93165-242-9
- Тишков В. А. Русские как меньшинства (пример Эстонии)(недаступная спасылка) // Общественные науки и современность. 1993. № 6. С. 110—124
- Мурадов Г. Л., Полоскова Т. В., Затулин К. Ф. и др. Справочник российского соотечественника Архівавана 29 снежня 2009. // М.: Русский мир, 2006 — стр. 167—174
- Никифоров И. В., Полещук В. В. Демография русского населения Эстонии в XX веке // Этническая политика в странах Балтии / Отв. ред. В. В. Полещук, В. В. Степанов; Институт этнологии и антропологии им. Н. Н. Миклухо-Маклая РАН. — М.: Наука, 2013. — С. 155-176. — 407 с. — 590 экз. — ISBN 978-5-02-038044-8.
- Саар Э. А., Казюля М. П. Неэстонцы в современной Эстонии: перемены в жизни Архівавана 28 кастрычніка 2008. // Социологические исследования. 2006. № 6. С. 61-69.
- Якобсон В. Русскоязычные как часть населения Эстонии: 15 лет спустя // Мир России. 2006. Т. XV. № 4. С. 143—170.
- Маловерьян Ю. Русские в Эстонии: другой взгляд на мир, BBC
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Портал русской общины Эстонии
- Союз русских просветительных и благотворительных обществ в Эстонии Архівавана 9 сакавіка 2010.
- Русское академическое общество
- Центр русской культуры (Таллин)
- Северо-восточный центр русской культуры (Нарва)
- Русские староверы в Эстонии
- Портал российских соотечественников Эстонии Архівавана 9 красавіка 2016.
- Галина Пономарева, Татьяна Шор. Русские в Эстонии: конфронтация и диалог (1939—1945) Архівавана 10 лютага 2020.
- Таллиннский Русский музей