Русінская Вікіпедыя
Русінская Вікіпедыя русін.: Русиньска Вікіпедія | |
---|---|
URL | rue.wikipedia.org |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | Carpathian Rusyn[d] |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 23 студзеня 2011 |
Колькасць артыкулаў | 9 575 |
Колькасць выяў | 87 |
Колькасць старонак | 20 919 |
Колькасць правак | 151 324 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 31 452 |
Актыўных удзельнікаў | 38 |
Адміністратараў | 2 |
Глыбіня | 10,2 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Русінская Вікіпедыя (русін.: Русиньска Вікіпедія) — раздзел Вікіпедыі на русінскай мове, створаны 23 студзеня 2011 года[1]. Па стане на 16 лістапада 2024 года ўтрымлівае 9 575 артыкулаў і займае 150-е месца ў спісе Вікіпедый па колькасці артыкулаў.[2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова раздзел існаваў у тэставым рэжыме ў рамках Вікіінкубатара[3] — праекта фонду Вікімедыя, прызначанага для тэсціравання новых моўных раздзелаў і праектаў[4]. Тэставы раздзел быў створаны яшчэ ў 2007 годзе, аднак амаль не развіваўся з-за адсутнасці актыўных удзельнікаў. Сітуацыя змянілася ў 2010 годзе пасля прыходу ўдзельніка Gazeb, які актыўна прыняўся ствараць новыя артыкулы.
У кастрычніку 2010 года моўным камітэтам было прынята рашэнне на карысць стварэння самастойнага раздзела на русінскай мове. Адкрыццё раздзела адбылося 23 студзеня 2011 года.
Зноскі
- ↑ Александр Мартыненко. «„Закарпатье“ проигрывает „Барселоне“ со счетом 2083:342509». «Еженедельник 2000» № 23 (561) 10 — 16 июня 2011 г. Архівавана 7 лістапада 2011.
- ↑ Metawiki:List of Wikipedias
- ↑ Русиньска вікіпедія ся родить во вікі-інкубаторї Архівавана 10 снежня 2010.
- ↑ Создана русинская Википедия — Викиновости