Рут Уолер
Рут Уолер | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня 1921[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1946 (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рут Уо́лер (англ.: Ruth S. Waller; 19 жніўня 1921, Каліфорнія, ЗША — 4 жніўня 1946, Мінск, БССР) — амерыканская місіянерка, член беларускай місіі ААН у справе дапамогі і аднаўлення (ЮННРА).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Рут разам з мужам працавала ў Мінску ў рамках місіі з удзелам грамадзян ЗША і Новай Зеландыі[2]. Задачай Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення было аказанне эканамічнай дапамогі, рэпатрыяцыя і падтрымка ўцекачоў[3]. Уолер займалася арганізацыяй паставак у БССР прадуктаў, адзення, медыцынскіх прэпаратаў.
Улетку 1946 года Рут Уолер выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў возеры. Захварэўшы пасля гэтага на запаленне лёгкіх і менінгіт[2], 4 жніўня таго ж года[4] яна памерла. Пахаваная на Ваенных могілках Мінска.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Дзень памяці Рут Уолер штогод адзначаюць у пасольстве ЗША ў Беларусі і ў прадстаўніцтве ААН. У музеі Вялікай Айчыннай вайны створаны аддзел, прысвечаны памяці Рут Уолер[4].
Зноскі
- ↑ а б в Dunsmuir News — Дансм’юр: 1946. — Т. 57, вып. 57. — С. 1.
- ↑ а б Кіраўнік дыпмісіі ЗША наведаў магілу Рут Уолер . Грамадства. Радыё «Свабода» (6 жніўня 2012). Праверана 8 жніўня 2012.
- ↑ Новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі ўсклаў кветкі на магілу супрацоўніцы ААН Рут Уолер у Мінску(недаступная спасылка). Фота. БелаПАН (8 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 26 сакавіка 2015.
- ↑ а б Новы часовы павераны ЗША ўсклаў кветкі на Ваенных могілках . Грамадства. Наша Ніва (6 жніўня 2012). Праверана 8 жніўня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць(недаступная спасылка) (руск.)