Рыа-Салада (прыток Параны)
Рыа-Салада | |
---|---|
ісп. Río Salado | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 1300 км |
Басейн | каля 160 000 км² |
Расход вады | 15 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Цэнтральныя Анды |
• Каардынаты | 24°28′06″ пд. ш. 66°10′45″ з. д.HGЯO |
Вусце | Парана |
• Месцазнаходжанне | каля горада Санта-Фэ |
• Каардынаты | 31°40′31″ пд. ш. 60°44′10″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Парана → Ла-Плата → Атлантычны акіян |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ры́а-Сала́да[1] (ісп.: Río Salado — «салёная рака») — рака ў Аргенціне, правы прыток ракі Парана. У верхнім цячэння мае назву Гуанчыпас, потым Хурамента або Рыа-дэ-Пасахэ[1].
Даўжыня ракі складае каля 1300[1] (2210[2]) км. Плошча вадазбору каля 160 000 (124 200[2]) км². Выток ракі знаходзіцца на ўсходніх схілах Цэнтральных Андаў. Цячэ па раўніне Гран-Чака, падзяляючыся на рукавы, часам змяняючы рэчышча. У засушлівы час месцамі перасыхае і ператвараецца ў сістэму салёных азёр і балот. Упадае ў Парану каля горада Санта-Фэ. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 15[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 53,6[2] км³.
Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Найбольшы ўзровень вады ў студзені—красавіку[2]. Рака суднаходная ў перыяд дажджоў. У вярхоўі непадалёк ад горада Сальта пабудавана вадасховішча.
Зноскі
- ↑ а б в г БелЭн 2001.
- ↑ а б в г Рио-Саладо // Пустырник — Румчерод. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2015. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-365-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыо-Салада // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 517—518. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рио-Саладо // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рио-Саладо // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Planificación del Uso del Río Salado // Instituto Nacional de Tecnología Agropecuaria (INTA) (ісп.)
- Río Salado: ubicación, mapa, recorrido, y mucho mas // Rios del Planeta (ісп.)