Рыгор Пятровіч Рычагоў
Рыгор Пятровіч Рычагоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, урач, хірург, гастраэнтэролаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | хірургія, гастраэнтэралогія і coloproctology[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Рыгор Пятровіч Рычаго́ў[1] (нар. 10 красавіка 1944) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1989), прафесар (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Давыд-Гарадок. Скончыў сярэднюю школу № 1 Давыд-Гарадка ў 1963 годзе. У 1969 годзе скончыў 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут і па 1971 год клінічны ардынатар на кафедры шпітальнай хірургіі ў ім. Потым па размеркаванню працаваў у сістэме 3-га Галоўнага Упраўлення Міністэрства аховы здароўя СССР. У 1973—1981 гадах займаў пасаду загадчыка хірургічнага аддзялення медсанчасткі № 4 МСА-16 у горадзе Чкалаўск (Таджыкская ССР) і адначасова вучыўся ў аспірантуры пры Навукова-даследчым інстытуце гастраэнтэралогіі Акадэміі навук Таджыкскай ССР[2]. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Значение комплексной эзофагогастродуоденоскопии в диагностике хирургических заболеваний верхнего отдела пищеварительного тракта в условиях общелечебного учреждения»[2]. У 1981—1982 гадах Р. П. Рычагоў на пасадах галоўнага хірурга, намесніка начальніка медыка-санітарнага аб’яднання па хірургічнай службе[2]. У 1982 годзе абраны загадчыкам страўнікава-кішачным з абдамінальнай хірургіяй Навукова-даследчага інстытута гастраэнтэралогіі Акадэміі навук Таджыкскай ССР[2]. З 1989 года — старэйшы навуковы супрацоўнік. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Прогнозирование и профилактика некоторых послеоперационных осложнений в хирургии язвенной болезни»[3].
З 1990 па верасень 2009 года Р. П. Рычагоў у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры агульнай хірургіі[3], з 1993 года ў званні прафесара. З 1996 года — галоўны хірург-кансультант Рэспубліканскай бальніцы Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па агульнай хірургіі, хірургічнай гастраэнтэралогіі, малаінвазіўных і лазерных тэхналогіях. Аўтар і сааўтар больш за 400 навуковых публікацый, 13 вынаходстваў, 6 рацыяналізатарскіх прапаноў[3].
Член вучонага савета Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па абароне дысертацый па спецыяльнасцям хірургія, уралогія і анестэзіялогія. Намеснік старшыні навуковага таварыства хірургаў Беларусі, член Міжнароднага таварыства хірургаў і гастраэнтэролагаў, Еўрапейскай асацыяцыі хірургаў, Расійскага таварыства эндаскапічных хірургаў. Прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні шэрагу з’ездаў і пленумаў навуковага таварыства хірургаў Рэспублікі Беларусь, тэматычных навуковых канферэнцый. Неаднаразова выступаў з дакладамі на Міжнародных канферэнцыях у Афінах, Рыме, Гановеры, Кракаве, Варшаве, Празе, Бруселі, Дубаі. Галоўны рэдактар часопіса «Хирургия. Восточная Европа»[3].
Сярод апублікаванага:
- Прогнозирование и профилактика послеоперационных осложнений в хирургии язвенной болезни. — Душанбе: Ирфон, 1991. — 157,[2] с.: ил.; 20 см; ISBN 5-667-00420-8;
- Ошибки, опасности и осложнения в желудочной хирургии. — Мн., 1993;
- Хирургические болезни: учебник для студентов учреждений высшего образования по специальностям «Медико-профилактическое дело», «Стоматология»: в 2 ч. / Г. П. Рычагов, А. Н. Нехаев. — Мн.: Вышэйшая школа, 2012;
- Практические навыки в общей хирургии. Учебное пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 2012.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1995), Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2009) і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Ганаровай граматай і нагрудным знакам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (2008). У 2000 годзе атрымаў спецыяльную стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за індывідуальныя паказчыкі ў працы[3].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ а б в г д Рычагов Григорий Петрович Архівавана 17 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
- ↑ а б в г д Рычагов Григорий Петрович Архівавана 17 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рычагоў Рыгор Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рычагов Григорий Петрович Архівавана 17 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
- Рычагов Григорий Петрович Архівавана 17 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
- Здравоохранение Беларуси: Знаменательные и юбилейные даты. 2009 год. / Сост. Н. Ф. Змачинская, Л. В. Хлус. Музей истории медицины Беларуси ГУ «Республиканская научная медицинская библиотека». — Мн., 2009. — С. 64. (руск.)
- База патентов Беларуси (руск.)
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Давыд-Гарадку
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага медыцынскага ўніверсітэта
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі
- Вучоныя Таджыкістана
- Аўтары падручнікаў
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь