Рыкард Сандлер
Рыкард Ёханес Сандлер (шведск.: Sandler Johannes Rickard; 29 студзеня 1884 — 12 лістапада 1964) — шведскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з лідараў Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1912—1914 гадах быў рэдактарам часопіса «Тыдэн». З 1912 па 1917 год абіраўся членам ніжняй палаты Рыксдага, з 1919 года — член верхняй палаты. У 1918—1920 гадах статс-сакратар міністэрства фінансаў. У 1920-я гады Р. Сандлер некалькі разоў займаў высокія пасады ў шведскім ўрадзе — міністра фінансаў (1920), міністра без партфеля (1921—1923), міністра гандлю (кастр. 1924 — студз. 1925) і прэм'ер-міністра (студз. 1925 — чэрв. 1926). Калі сацыял-дэмакраты ў 1932—1936 і 1936—1939 гадах фарміравалі ўрад у Швецыі, Р. Сандлер займаў пасаду міністра замежны спраў у верасні 1932 — снежні 1939 года, з перапынкам на некалькі месяцаў летам 1936 года. У 1939 годзе, у знак пратэсту выйшаў са складу ўрада, бо лічыў, што Швецыя аказвае недастатковую падтрымку Фінляндыі ў час савецка-фінляндскай вайны.
Аўтар перакладу трох тамоў «Капітала» К. Маркса на шведскую мову, працы пра СССР «Практычнае ажыццяўленне сацыялізму» і інш. прац па сацыяльных пытаннях.
Зноскі
- ↑ а б в г д Rickard J Sandler — 1917.
- ↑ а б Rickard Sandler // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е Sandler i Brunnsvik senare Göteborg, Stockholm o Gävle, Rickard J // Two-Chamber Parliament 1867–1970. — 1985. — Т. 5. — С. 90. Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ Sveriges dödbok
- ↑ Rickard Johannes Sandler (S) // Sveriges riksdag 1924 : porträttalbum — 1925. — С. 53. — 147 с. Праверана 12 сакавіка 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wahlbäck K. Rickard Sandlers nordiska politik // Socialdemokratin och svensk utrikespolitik: från Branting till Palme / d. B. Guldt, K. Kisgeld. — Stockholm, 1990. ISBN 91-971458-1-5 — S. 29-49.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Прэм’ер-міністры Швецыі
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 12 лістапада
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Сацыял-дэмакраты Швецыі
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Асобы
- Міністры замежных спраў Швецыі