Перайсці да зместу

Рэгулярны парк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партэры Аранжарэі ў Версальскім парку
Сады Во-ле-Віконт на афорце XVII стагоддзя

Рэгулярны парк (або сад; таксама французскі або геаметрычны парк; часам таксама «сад у рэгулярным стылі») — парк, які мае па-геаметрычнаму правільную планіроўку, звычайна з выяўленай сіметрычнасцю і рэгулярнасцю кампазіцыі. Характарызуецца прамымі алеямі, якія з'яўляюцца восямі сіметрыі, кветнікамі, партэрамі і басейнамі правільнай формы, стрыжкай дрэў і хмызнякоў з наданнем пасадкам разнастайных геаметрычных форм.

Уладкаванне паркаў у рэгулярным стылі дасягнула найвышэйшага піка ў Францыі ў эпоху барока (XVIIXVIII стагоддзі), прыкладам чаго з'яўляюцца сады Версаля, створаныя для Людовіка XIV ландшафтным архітэктарам Андрэ Ленотрам. Моду на рэгулярныя паркі хутка перанялі ў іншых краінах Еўропы[1]; адсюль распаўсюджаная назва рэгулярных садоў як «французскіх» (фр.: jardin à la française). Аднак яна гістарычна недакладная — рэгулярныя сады ўзніклі ў Італіі ў Эпоху Адраджэння, а найбольшай выдасканаленасці дасягнулі ў Англіі ў XIX стагоддзі, дзе стала практыкавацца стрыжка пасадак у складаных і экзатычных формах (у выглядзе жывёл, птушак, грыбоў, спіраляў і г. д.; гл. Тапіяр).[2]

Рэгулярныя сады і паркі вельмі распаўсюджаны пры палацах і замках; як правіла, яны з'яўляюцца важнай састаўнай часткай палацава-паркавых ансамбляў.

Зноскі

  1. Éric Mension-Rigau, Les jardins témoins de leur temps в Historia, n° 7/8, 2000
  2. Курбатов В. Я. Всеобщая история ландшафтного искусства. Сады и парки мира. — М.: Эксмо, 2008. — ISBN 5-669-19502-2.
  • Yves-Marie Allain и Janine Christiany, L'art des jardins en Europe, Citadelles et Mazenod, Paris, 2006
  • Claude Wenzler, Architecture du jardin, Editions Ouest-France, 2003
  • Lucia Impelluso, Jardins, potagers et labyrinthes, Hazan, Paris, 2007.
  • Philippe Prevot, Histoire des jardins, Editions Sud Ouest, 2006