Сардзінская мова
Сардзінская мова | |
---|---|
Саманазва | limba sarda |
Краіны | Італія |
Рэгіёны | Сардзінія |
Афіцыйны статус | Сардзінія |
Агульная колькасць носьбітаў | 1,2 млн |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | срд 583 |
ISO 639-1 | sc |
ISO 639-2 | srd |
ISO 639-3 | srd |
WALS | srd |
Ethnologue | srd |
IETF | sc |
Glottolog | sard1257 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Сардзі́нская мова (саманазва: limba sarda) — раманская мова, родная мова карэннага насельніцтва вострава Сардзінія ў Італіі. Агульная колькасць носьбітаў — 1,2 млн чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сардзінская мова сфарміравалася ў выніку раманізацыі насельніцтва Сардзініі пасля рымскага заваявання ў III ст. да н. э. У раннім сярэднявеччы Сардзінія фармальна ўваходзіла ў склад Візантыі, таму гутарковыя дыялекты развіваліся адносна самастойна іншых італьянскіх дыялектаў. У Італіі сардзінскія дыялекты часцяком вызначаліся як варварскія. У XIV ст. Дантэ Аліг’еры наогул не адносіў сардзінскую мову да італьянскай.
Раннімі пісьмовымі помнікамі сардзінскай мовы з'яўляюцца статут Сасары (каля 1316 г.) і Carta de Logu (1392 г.) — статут сардзінскай дзяржавы Арбарэя. На сардзінскай мове пісаў паэт, навучэнец Пізанскага ўніверсітэта Джэралама Араола (1542 — 1615 гг.). З XIV ст. на развіццё мясцовых гаворак моцна ўплывалі іспанская і каталанская мовы. У 1760 г. у якасці афіцыйнай была прынята італьянская мова.
На мяжы XIX ст. і XX ст. з'явіліся навуковыя працы, прысвечаныя сардзінскай мове. У другой палове XX ст. нарадзілася «новая літаратурная хваля» на сардзінскай мове (Nouvelle vague literaria sarda).
15 кастрычніка 1997 г. сардзінская мова была прызнана афіцыйнай у Сардзініі. Мае статус рэгіянальнай мовы ЕС.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаюцца 4 асноўныя дыялекты:
- Галурыйскі
- Лагударыйскі
- Кампіданскі
- Сасарыйскі
Кароткі размоўнік
[правіць | правіць зыходнік]Сардзінская мова | Беларуская мова |
---|---|
Emmo | Так |
Non | Не |
Salute (Saludi) | Прывітанне |
Bon jiorno (Bòna di) | Добрай раніцы |
Bona tarde | Добры дзень |
Bona sera | Добры вечар |
Bona notte | Добрай ночы |
Adiosu | Да пабачэння |
Ite ti nas? | Як тваё імя? |
Mi naro Mikalaj | Мяне завуць Мікалай |
T'amo | Я цябе кахаю |
Grazie meda | Вялікі дзякуй |
Pro piaghere | Калі ласка |
Cantu costat? | Колькі гэта каштуе? |
Для паляпшэння артыкула пажадана |