Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў)
Праваслаўны храм | |
Барысаглебская царква | |
---|---|
53°53′46″ пн. ш. 30°19′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | класіцызм, псеўдарускі стыль |
Дата заснавання | 1869 |
Будаўніцтва | 1866—1869 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000012 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | church-mogilev.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор, раней Барыса-Глебская царква — праваслаўны храм у Магілёве, размешчаны па адрасе завулак Брусава, 2, помнік эклетыкі.
Цагляная царква, часам званая Барыса-Глебскай, пабудавана на сродкі вернікаў у 1869 годзе. Закрыта пры савецкай уладзе. Зноў адкрыта з 1941 года і працяглы час заставалася адзіным дзейным храмам у Магілёве. У 1986 годзе царкву перайменавалі ў Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор. Храм двухпрастольны: галоўны прастол — у памяць Узвіжання Жыватворчага Крыжа Гасподняга, другі — у імя святых Барыса і Глеба.
Амаль квадратны ў плане 6-слупавы 3-нефавы крыжова-купальны храм. У паўночнай частцы размешчаны тры паўцыліндрычныя апсіды, якія нязначна выступаюць з асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад увянчаны трыма франтонамі: у цэнтры лучковым, па баках трохвугольнымі. У архітэктурна-стылявой трактоўцы спалучаны рысы класіцызму (руставаныя пілястры па вуглах, прафіляваны карніз асноўнага аб’ёму) і маскоўскага культавага дойлідства XVII ст. (5-купалле, кілепадобныя завяршэнні закамараў і парталаў, абрыс ліштваў акон, какошнікі). У інтэр’еры чатыры крыжовыя ў плане слупы падтрымліваюць цыліндрычны барабан купала. Пры ўваходзе — два слупы, на якія апіраюцца хоры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 467. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў)
- Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў) на сайце «Архіварта»