Септыманія
Септыманія (лац.: Septimania) — гістарычная вобласць на французскім узбярэжжы Міжземнамор'я, якая ляжыць паміж горнымі хрыбтамі Пірэнеяў і Севенаў, з аднаго боку, і далінамі Гароны і Роны, з іншага. Названа ў гонар Сёмага легіёна, ветэраны якога (septimani) былі надзелены Аўгустам землямі ў гэтай мясцовасці. У наш час уваходзіць у склад французскага рэгіёна Лангедок-Русільён.
Пасля падзення Рымскай імперыі Септыманія даўжэй за іншыя вобласці Галіі прызнавала ўладу вестготаў. Правінцыя кіравалася герцагамі, адзін з якіх, Ліўва, сам у 568 годзе стаў каралём, а іншы — Павел, у 672—673 гадах узначальваў паўстанне супраць караля Вамбы. У тыя часы Септыманія складалася з сямі акруг: Нарбона, Нім, Без'е, Маклон, Ладэў, Агд і Юзес. Пазней амаль усе гэтыя гарады ўвайшлі ў склад французскай правінцыі Лангедок.
У 721 годзе Септыманія падверглася мусульманскаму нашэсцю. Першапачаткова захопнікі жадалі пайсці іншым шляхам — пасля таго, як яны перайшлі Пірэнеі і ўзялі Нарбону, яны аблажылі Тулузу. Але герцаг аквітанскі Эд Вялікі ў бітве пры Тулузе разбіў арабаў і зняў аблогу. Неўзабаве новыя войскі арабаў ізноў сталі штурмаваць Еўропу, і дайшлі да Септыманіі, Бургундыі і левага берага рэкі Роны. У 732 годзе яны былі пераможаны ў бітве пры Пуацье Карлам Мартэлам, і гэта адкрыла Септыманію для засялення франкамі, якое і адбылося да 768 годзе.
Пры Каралінгах Септыманія лічылася даменам Аквітанскага каралеўства, аднак у 817 годзе вылучылася ў самастойнае герцагства (марку). Паступова назва Септыманія была выцеснена назвай Готыя. Праз некалькі дзесяцігоддзяў Готыя перайшла ў рукі графаў Тулузскіх і страціла палітычную самастойнасць.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lewis, Archibald R. The development of southern french and catalan society, 718—1050. — Austin: University of Texas edition, 1965.
- Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0
- Тейс Л. Наследие Каролингов. IX — X века / Перевод с французского Т. А. Чесноковой. — М.: «Скарабей», 1993. — Т. 2. — 272 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-043-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гасконь, Септимания и Каталония в 778 - 828 гг.(недаступная спасылка). Реконкиста. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 11 чэрвеня 2009.