Серхіа Бускетс
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Серхіа Бускетс Бургас | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Серхіа (ісп.: Sergi) Бісквітс | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 ліпеня 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Інтэр Маямі | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 5 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Се́рхіа Буске́тс Бу́ргас (катал.: Sergi Busquets i Burgos; нар. 16 ліпеня 1988, Сабадэль, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Інтэр Маямі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі. Чэмпіён свету па футболе 2010. Сын Карлеса Бускетса, які абараняў браму «Барселоны» ў 1990-я гады[4]. Серхіа быў параўнальна малавядомым іграком, калі ён далучыўся да першага складу «Барселоны» ў ліпені 2008 года, але ў выніку праз адносна кароткі перыяд часу, здолеў стаць не толькі выключным іграком клуба, але і важным іграком нацыянальнай зборнай менш за год пасля прафесійнага дэбюта ў клубе.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў за галоўную каманду «Барселоны» 13 верасня 2008 года ў матчы супраць сантандэрскага «Расінга». А ў матчы 22 кастрычніка 2008 года ў Лізе чэмпіёнаў «Барселона» гуляла супраць швейцарскага «Базеля», дзе Серхіа забіў свой першы мяч за «Барселону», той матч «Барселона» перамагла з лікам 5:0. Таксама ў Лізе чэмпіёнаў у апошнім групавым матчы каталонская каманда выйшла рэзервовым складам супраць данецкага «Шахцёра», Серхіа тады забіў свой другі мяч за цяперашні клуб, і таксама ў Лізе чэмпіёнаў. 7 сакавіка 2008 года Бускетс забіў першы гол у Ла Лізе ў браму «Атлетыка» з Більбаа.
Серхіа ўдала канкураваў за месца ў асноўным складзе з Сейду Кейта і Яя Турэ. 27 мая 2009 года ён выйшаў у стартавым складзе «Барселоны» на фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе іспанская каманда была мацней за «Манчэстэр Юнайтэд»» з лікам 2:0. З гэтай перамогай, Карлес і Серхіа Бускетс сталі толькі трэцімі бацькам і сынам, якія атрымлівалі перамогу ў найлепшым клубным турніры Еўропы, якія гулялі ў адным клубе. Да таго гэта зрабілі Мануэль Санчыс Марцінес і Мануэль Санчыс Антыюэла з мадрыдскага «Рэала», а таксама Чэзарэ і Паала Мальдзіні з італьянскага «Мілана».
На наступны сезон Гвардыёла падоўжыў выкарыстоўваць пераважна Бускетса замест Турэ. Серхіа наладзіў прадуктыўную гульню ў звязцы з Хаві і Іньестам. Выдатная гульня Бускетса падоўжылася і на сезоне 2010/11. Футбаліст нават выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. 27 студзеня 2011 года Серхіа падоўжыў кантракт з каталонскім клубам да 2015 года[5].
У маі 2023 года абвясціў пра свой сыход з каталонскага клуба па заканчэнні сезона 2022/23.
У ліпені 2023 года папоўніў склад амерыканскага клуба «Інтэр Маямі», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]2 красавіка 2009 года правёў дэбютную гульню за нацыянальную зборную Іспаніі, замяніўшы ў другім тайме Давіда Сільву ў матчы супраць зборнай Турцыі, які скончыўся перамогай іспанцаў з лікам 2:1.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (9): 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019, 2023
- Уладальнік Кубка Іспаніі (7): 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (7): 2009, 2010, 2011, 2013, 2016, 2018, 2022/23
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2009, 2011, 2015
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (3): 2009, 2011, 2015
«Інтэр Маямі»:
- Уладальнік Кубка ліг: 2023
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Іспанія:
- Чэмпіён свету: 2010
- Чэмпіён Еўропы: 2012
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/sergio-busquets/leistungsdaten/spieler/65230
- ↑ Sergio Busquets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.transfermarkt.com/sergio-busquets/leistungsdaten/spieler/65230
- ↑ «Tú, tranquilo; ya me pondré nervioso yo». El País
- ↑ Busquets signs new Barca deal Архівавана 30 студзеня 2011.. ESPN Soccernet
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Серхіа Бускетс
- Профіль на сайце barca.ru (руск.)
- Профіль на сайце barcamania.com Архівавана 7 студзеня 2010. (руск.)