Перайсці да зместу

Смаленскі партызанскі полк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смаленскі партызанскі полк
Гады існавання 1942—1944
Краіна  РСФСР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 942 партызаны (3 ліпеня 1944)
Дыслакацыя
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры І. Ф. Садчыкаў

Смаленскі партызанскі полкпартызанскі полк, створаны ў ліпені 1942 года на базе групы партызан, вылучаных з партызанскага злучэння «Баці» і арганізатарскай групы І. Ф. Садчыкава. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Смаленскай (Касплянскі і Дзямідаўскі раёны), Віцебскай (Сенненскі, Чашніцкі, Талачынскі і Ушацкі раёны) і Вілейскай (Куранецкі раён) абласцей, на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў з сакавіка 1943. 3 ліпеня 1944 полк (942 партызаны, 4 батальёны, 14 атрадаў) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

  • 4 батальёны;
  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 5-ы атрад;
  • 6-ы атрад;
  • 7-ы атрад імя Салаўёва[1];
  • 8-ы атрад імя Самойленкі[2];
  • 9-ы атрад;
  • 10-ы атрад;
  • 11-ы атрад;
  • 12-ы атрад;
  • 13-ы атрад;
  • 14-ы атрад.

Начальнікі штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • Г. П. Дамарацкі;
  • П. Г. Міняеў.

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках СмаленскОрша, Віцебск — Смаленск, Віцебск — Орша, Лепель — Орша, ПолацкМаладзечна. Разбілі гарнізоны ў вёсках Латыгаль (красавік 1943), Гарывец (жнівень 1943) Сенненскага, Чарэя (кастрычнік 1943) Чашніцкага раёнаў, разам з іншымі брыгадамі авалодалі горадам Чашнікі, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі. У красавіку — маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны на рубяжы вёсак Заскаркі, Касарэва, Белы Двор, Кунцэвічы, утрымлівалі абарону ў раёне азёр КанашыУсомля, вёсак ТрудыХоццевічы Ветрынскага раёна. У маі прарвалі нямецкую абарону на рубяжы вёсак МатырынаНовае СялоПаперына, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Новае Сяло і Паперына Ушацкага раёна. У ноч на 26 чэрвеня 1944 года на чыгунцы Полацк — Маладзечна ў раёне станцый БудслаўКрывічы падарвалі і папсавалі больш за 1 тысячу рэек. Перад наступленнем Чырвонай Арміі кантралявалі дарогі КуранецНарач, Вілейка — Нарач, перакрылі шлях праціўніку, які адступіў да возера Нарач. У ліпені 1944 разграмілі нямецкі абоз, на рэках Нарач і Вілія аднавілі пераправы для савецкіх войск.

Полк увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад.

Зноскі

  1. названы ў гонар камісара атрада П. М. Салаўёва, які загінуў
  2. названы ў гонар камандзіра атрада П. М. Самойленкі, які загінуў