Старакастыльскае пласкагор’е
Старакастыльскае пласкагор’е | |
---|---|
Краіны | |
Рэгіён | Кастылія |
Старакасты́льскае пласкаго́р’е[1], Паўночная Месета, Паўночнакастыльскае пласкагор’е — паўночна-заходняя частка пласкагор’я Месета ў Іспаніі (у межах рэгіёна Кастылія) і Партугаліі.
Аддзелена ад Паўднёвай Месеты хрыбтом Цэнтральная Кардыльера. На поўначы мяжуе з Кантабрыйскімі гарамі, на ўсходзе — з Іберыйскімі гарамі. Вышыні дасягаюць 800—1200 м. Складзена з пясчанікаў, вапнякоў, мергеляў, кангламератаў. Расчляняецца далінамі глыбінёй 100—120 метраў рэк басейна ракі Дуэра. Маюцца радовішчы уранавых і вальфрамавых руд. Клімат сухі. Раслінны свет складаюць ксерафітныя зараснікі хмызнякоў, стэпы, дубровы, хваёвыя лясы.
На пласкагор’і гарады Вальядалід, Саламанка. Насельніцтва тэрыторыі займаецца вырошчваннем на арашаемых землях пшаніцы, кукурузы, цукровых буракоў, вінаградарствам і авечкагадоўляй.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Старакастыльскае пласкагор’е // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 158. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- Старокастильское плоскогорье // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старокастильское плоскогорье // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Регион Старокастильское плоскогорье (руск.) у праекце «Плантариум»