Перайсці да зместу

Сумеснае наступленне САТ і ВАА

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сумеснае наступленне САТ і ВАА
Асноўны канфлікт: Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі (Тыграйскі канфлікт і канфлікт у Ароміі)
     пад кантролем федэральнага ўрада Эфіопіі      пад кантролем паўстанцаў      пад кантролем эрытрэйскай арміі

     пад кантролем федэральнага ўрада Эфіопіі      пад кантролем паўстанцаў

     пад кантролем эрытрэйскай арміі
Дата з 31 кастрычніка па 1 снежня 2021
Месца штат Амхара
Вынік прыпыненне наступлення і пераход ініцыятывы да федэральнай арміі
Праціўнікі
Эфіопія Эфіопія
Фано
САТ
ВАА
Камандуючыя
Эфіопія Абій Ахмед Алі Дэбрэцыан Гебрэмікаэль
Кумса Дырыба

Сумеснае наступленне САТ і ВАА — ваенная кампанія груповак «Сілы абароны Тыграя» (САТ) і «Вызваленчая армія Арома» (ВАА) супраць Узброеных сіл Эфіопіі.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Да Дэбрэцыана далучыліся і іншыя тыграйскія апазіцыянеры, якія ўвайшлі ў так званыя «Сілы абароны Тыграя».

Па стане на восень 2021 года баевікі авалодалі значнай часткай Тыграя, а таксама ўварваліся ў суседні рэгіён Амхара[1]. У гэты час САТ выходзіць на кантакт з групоўкай «Вызваленчая армія Арома», якая вяла баявыя дзеянні ў штаце Аромія. Яна да лістапада валодала некалькімі гарадамі ў заходняй, цэнтральнай і паўднёвай частках рэгіёну[2].

31 кастрычніка «Вызваленчая армія Арома» бярэ Камісі. Адначасова тыграйцы захопліваюць Камбольчу. У раёне гэтых гарадоў сілы баевікоў злучаюцца[3].

5 лістапада было абвешчана аб стварэнні альянсу «Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл», які аб’ядноўваў антыўрадавыя сілы. Туды ўвайшла партыя НФВТ і групоўка ВАА. Таксама далучыліся Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама, Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара, Народна-вызваленчы рух Бенішангула, Дэмакратычны рух Агаў, Народна-вызваленчая армія Гамбелы, Дэмакратычная партыя Кімант і Самалійскі дзяржаўны супраціў[4].

16 лістапада САТ заявілі, што ўзялі пад свой кантроль гарады Атае і Сенбет у зоне Аромія ў рэгіёне Амхара[5]. Паводле СМІ, паўстанцы вялі актыўнае прасоўванне ў бок Адыс-Абебы[6]. У гэты час фіксавалася, што структура кіравання ўрадавых войскаў павалілася, і на фронце пачаўся хаос[7].

20 лістапада баевікі САТ—ВАА бяруць Дэгала і Мехал Меда[8], 21-га — Шэва Рабіт[9]. 25 лістапада апазіцыйныя войскі падышлі да Дэбрэ Сіне.

1 снежня федэральныя войскі апублiкавалі справаздачу аб вызваленні Шэва-Рабіт у 220 км ад Адыс-Абебы[10]. Яны таксама ўзялі шэраг бліжэйшых гарадоў, такія як Дэбрэ-Сіна, Веген-Тэна, Мезэзо, Малале і Лалібэла[11]. 5 снежня ўлады заявілі аб узяцці Дэсэ і Камболчы[12].

12 снежня лаяльныя НФВТ атрады адбілі горад Лалібэла[13].

  1. Aboudouh, Ahmed (2021-10-15). "Fears for humanitarian crisis engulfing Tigray as Abiy Ahmed launches make or break war". The Independent. Архівавана з арыгінала 2021-11-02. Праверана 2021-11-16.
  2. "Oromo Liberation Army: On the ground with Ethiopian fighters". BBC News. 2021-11-01. Архівавана з арыгінала 2021-11-01. Праверана 2021-11-02.
  3. "Tigrayan and Oromo forces say they have seized towns on Ethiopian highway". TimesLIVE. 2021-11-01. Архівавана з арыгінала 2021-11-01. Праверана 2021-11-01.
  4. "Nine anti-gov't groups team up as Ethiopia recalls ex-soldiers". Al Jazeera English. 2021-11-05. Архівавана з арыгінала 2021-11-06. Праверана 2021-11-06.
  5. "Etiopia: forze tigrine annunciano la presa delle città di Ataye e Senbete, nella regione degli Amara" [Ethiopia: Tigrayan forces announce to the press the taking of Ataye and Senbete in the Amhara Region]. Agenzia Nova(італ.). 2021-11-16. Архівавана з арыгінала 2021-11-16. Праверана 2021-11-16.
  6. Moneycentral, 10 November 2021: Dangote Cement’s $500m Ethiopia Plant at Risk as War Escalates
  7. Walsh, Declan; Marks, Simon (2021-11-02). "Ethiopia Declares State of Emergency as Rebels Advance Toward Capital". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2021-11-16. Праверана 2021-11-16.
  8. "Etiopia. Abiy resiste grazie alle milizie Afarine fedeli al regime e un uso intelligente di raid aerei da parte dell'aviazione militare federale" [Ethiopia. Abiy resists thanks to Afar militias loyal to the regime and intelligent usage of federal military aviation air raids]. Farodi Roma(італ.). 2021-11-20. Архівавана з арыгінала 2021-11-20. Праверана 2021-11-21.
  9. says, Aba Solan. Shewa Robit: Tigray forces and OLA capture Shewa Robit town of Amhara region – Kichuu (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2021. Праверана 22 лістапада 2021.
  10. Ethiopian gov’t says it retook string of towns from Tigray forces (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 4 снежня 2021.
  11. Ethiopia liberates many towns from ‘terrorists’ – New Business Ethiopia (англ.). Праверана 4 снежня 2021.
  12. Presse, AFP-Agence France. Ethiopia Govt Claims Recapture Of Key Towns Dessie, Kombolcha (англ.). www.barrons.com. Праверана 6 снежня 2021.
  13. Reuters (2021-12-12). "Witnesses say Tigrayan forces in Ethiopia retook Lalibela, UN Heritage site". Reuters(англ.). Праверана 2021-12-12. {{cite news}}: |last= мае агульную назву (даведка)