Сухавей
Выгляд
Сухаве́й[1][2] — гарачы і сухі вецер.
Сухавеям характэрна надвор’е антыцыклінальнага тыпу. Звычайна назіраецца летам у пустынях, паўпустынях і стэпах на працягу некалькіх сутак. Скорасць ветру 5—20 м/с, тэмпература паветра 20—25 °C і вышэй, адносная вільготнасць менш за 30 %.
Сухавей можа выклікаць засуху, шкодна ўплывае на палявыя культуры, так як пры ім узмацняецца выпарэнне і, пры недахопе вільгаці ў глебе, верхнія часткі раслін гінуць.
Характэрны сухавеі для Сярэдняй Азіі, усходніх і паўднёвых рэгіёнаў Еўрапейскай часткі Расіі (асабліва ў Прыкаспійскай нізіне). У іншых рэгіёнах падобныя вятры маюць назвы хамсін, сірока, харматан[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ТСБМ 1983.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сухаве́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 293. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сухаве́й // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 279. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Сухаве́й; Сухаве́йны // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 396. — 663 с.
- Суховей / Хромов С. П. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сухове́й // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — ISBN 5-353-02443-5. (руск.) — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Суховей // Гидрометцентр России (руск.)
- Суховей // GEOGRAFYA.RU (руск.)