Перайсці да зместу

Сцяг Лепеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Лепеля
Беларусь
Зацверджаны 2 чэрвеня 2009
Прапорцыя 1:2

Сцяг Лепеля — сцяг горада Лепель і Лепельскага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у верхняй частцы ліцавога боку якога размешчаны жоўты пояс з трыма зубцамі, ніжэй па цэнтры — срэбраны вершнік у даспехах, які трымае ў правай руцэ над галавой меч, а ў левай — шчыт з шасціканцовым крыжам.