Сцяг Паўднёвай Асеціі
Выгляд
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Паўднёвая Асеція | |
---|---|
Зацверджаны | 26 лістапада 1990 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Паўднёвай Асеціі — палотнішча з трыма роўнавялікімі палосамі: белая зверху, чырвоная пасярэдзіне і жоўтая знізу. Вонкавы выгляд дзяржаўнага сцягу Паўднёвай Асеціі прапісаны ў канстытуцыі, прынятай 26 лістапада 1990, і пацверджаны законам аб дзяржаўным сцягу 30 сакавіка 1992. Чырвоны колер у сцягу ўвасабляе адвагу, жоўты — дабрабыт і росквіт, белы — маральную чысціню. Сцяг Паўднёвай Асеціі амаль ідэнтычны са сцягам расійскай рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія. Адзіным адрозненнем з'яўляецца суадносіны вышыні і даўжыні.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Герб Паўднёвай Асеціі
- Гімн Паўднёвай Асеціі
- Сцяг Паўночнай Асеціі
- Герб Паўночнай Асеціі
- Гімн Паўночнай Асеціі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Паўднёвай Асеціі