Сэндэра Луміноса
Выгляд
Камуністычная партыя Перу — Светлы шлях | |
---|---|
ісп.: Partido Comunista del Perú — Sendero Luminoso | |
Лідар | Таварыш Хасэ |
Заснавальнік | Abimael Guzmán[d] і Augusta La Torre[d] |
Дата заснавання | 1960 |
Дата роспуску | чэрвень 2018 |
Краіна | |
Ідэалогія | мааізм, марксізм-ленінізм |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 200 |
Дэвіз | Viva la Guerra Popular |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэндэ́ра Луміно́са (ісп.: Sendero Luminoso — «светлы шлях»), або Перуанская камуністычная партыя светлага шляху Марыятэгі (ісп.: Partido Comunista del Perú — Sendero Luminoso) — экстрэмісцкая леварадыкальная арганізацыя ў Перу. Створана ў 1980 годзе групай перуанскіх камуністаў — прыхільнікаў мааізму. Атрымаўшы падтрымку найбяднейшых пластоў насельніцтва, Сэндэра Луміноса разгарнула супраць урада Перу партызанскую вайну, ахвярамі якой у 1980—1990-я гг. сталі каля 30 тысяч чал. Нягледзячы на сур'ёзныя страты, якія Сэндэра Луміноса панесла ў пачатку 1990-х гг., яна кантралюе значныя тэрыторыі на ўсходзе і ў цэнтральных раёнах Перу з пераважна індзейскім насельніцтвам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сэндэ́ра Луміно́са // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сэндэра Луміноса