Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк
Выгляд
лейб-гвардыі Сямёнаўскі полк | |
---|---|
Гады існавання | 1687—1920 |
Краіна | Расія |
Падпарадкаванне | камандзіру палка |
Уваходзіць у | 1-я Гвард. пях. дыв-я (ГвК, СПб ВА) |
Тып | лейб-гвардыі пяхотны полк |
Функцыя | абарона |
Колькасць | вайсковая часць |
Дыслакацыя | Санкт-Пецярбург, Пецярбургская ваенная акруга |
Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк, ваеннае фарміраванне Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі. Сфарміраваны ў 1683 годзе ў падмаскоўным сяле Сямёнаўскім, пад назвай пацешных Сямёнаўцаў; з 1687 года яны пачалі іменавацца Сямёнаўскім палком, а з 1700 года — лейб-гвардыі Сямёнаўскім.
У 1800 годзе імператар Павел I назваў яго лейб-гвардыі Яго Імператарскай Высокасці Аляксандра Паўлавіча палком, але ўжо ў наступным годзе імператар Аляксандр I вярнуў палку ранейшае найменне. Баявыя адрозненні:
- Георгіеўскі палкавы сцяг за бітву пры Кульме ў 1813 г.
- Нагрудныя знакі ў обер-афіцэраў за бітву пад Нарвай у 1700 г.
- Знакі на шапках з надпісам: «За Правец 10 і 11 лістапада 1877 г.»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сямёнаўскі полк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 347. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).