Перайсці да зместу

Сяржук Сыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяржук Сыс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1962
Месца нараджэння
Жонка Галіна Дубянецкая
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, паэт, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
sys-s.org

Сяржук Сыс (нар. 1962, в. Пракісель, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, перакладчык, праваабаронца.

Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».

Выкладаў беларускую мову і літаратуру. Працаваў жур­на­лістам і ў рэкламных кампаніях. З 2007 года далучыўся да дзейнасці Права­абарончага цэнтра “Вясна”.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭНа. Быў сябрам Та­варыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”.[1]

Жыў і Мінску. Пакінуў Беларусь па прычыне крымінальнага пераследу з-за пра­ваабарончай дзейнасці.[1]

У цэнтральным друку дэбютаваў у 1986 годзе паэтычнай падборкай у часопісе “Маладосць”. Аўтар кніг вершаў “За трапяткім матыльком кахання” (2000), «Стрэмка» (2011)[2], «Павук» (2014) і «DOM» (2024)[1]. Вершы друкаваліся ў літаратурных выданнях Беларусі, альманаху «Тутэйшыя», «ЛіМ», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь» і інш. Творы перакладаліся на дзясяткі еўрапейскіх моў.[1]

Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2008), пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009).[1] 

  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008).
  • Пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009).[3]
  • Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з кастрычніка 2010).

Зноскі

  • Сыс Сяржук // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Сыс Сяргей // Камунікат: Нашы аўтары — Эл.рэсурс http://kamunikat.org
  • Алесь Бяляцкі // «Светлы смутак па вечнай Радзіме» — Эл.рэсурс Сяргей Сыс