Сідза Канакуры
яп.: 金栗 四三 | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | марафон |
Нарадзіўся |
20 жніўня 1891[1] |
Памёр |
13 лістапада 1983 (92 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 170 см[2] |
Вага | 64 кг[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сідза Канакуры (金栗四三 Kanakuri Shizō), таксама Сідза Канагуры, Cон Кі-Ёнг (20 жніўня 1891 у Васуі, Прэфектура Кумамота — 13 лістапада 1984 у Тамане, прэфектура Кумамота) — японскі лёгкаатлет, бягун на доўгія дыстанцыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Алімпійскія гульні 1912
[правіць | правіць зыходнік]Выступленні ў Стакгольме былі дэбютам прадстаўнікоў Японіі ў гісторыі алімпійскіх гульняў[3]. Было вырашана адправіць двух атлетаў: спрынтара Яхіка Мішыма[4] і Канакуры[5], які атрымаў пуцёўку на алімпійскія гульні дзякуючы перамозе ў праведзеным 19 лістапада 1911 года нацыянальным адборы[6]. Дарога да сталіцы Швецыі ў 1912 годзе адняла ў Канакуры 18 дзён[7], ён падарожнічаў, між іншым, па Транссібірскай магістралі і карыстаўся кожнай магчымасцю правесці трэніроўку: калі цягнік спыняўся, то бегаў вакол станцыі[6]. Па прыбыцці на месца Канакуры па-ранейшаму не мог спакойна трэніравацца — менеджар зборнай захварэў, і самы малодшы ўдзельнік японскай каманды — Канакуры — праводзіў шмат часу, даглядаючы яго[6].
Марафон на алімпійскіх гульнях у Стакгольме, які праходзіў па маршруце даўжынёй 40,2 км,[8] адбыўся 14 ліпеня пры тэмпературы больш за 30 градусаў па шкале Цэльсія[8][6]. У раёне 30-га кіламетра японскі спартсмен спыніўся каля аднаго з дамоў (населенага сям’ёй Пятры[9]) і папрасіў у гаспадароў шклянку вады[7][9]. Пасля наталення смагі ён заснуў, прачнуўшыся толькі на наступны дзень раніцай[7][9]. Арганізатары, не ведаючы, дзе знаходзіцца Канакуры, нават звярнуліся за дапамогай у пошуках у паліцыю[9]. Збянтэжаны сваімі паводзінамі спартсмен першапачаткова нават адмаўляўся вяртацца на радзіму[7].
Далейшая лёгкаатлетычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1913—1915 гады перамагаў у чэмпіянаце Японіі ў марафоне (беглі на дыстанцыі 25 міль)[10]. Атрыманыя падчас гэтых спаборніцтваў вынікі адкрывалі сусветны спіс у трох паслядоўных сезонах[11][12][13][14]. З-за таго, што алімпійскія гульні 1916 былі адмененыя з-за першай сусветнай вайны, Канакуры быў вымушаны чакаць наступных спаборніцтваў з замежнымі лёгкаатлетамі да 1920 года[6].
У марафоне на алімпійскіх гульнях у Антверпене ён заняў 16 месца з вынікам 2:48:45,4[7] — гэты вынік стаў першым афіцыйным рэкордам Японіі ў марафоне[15][16].
13 красавіка 1924 года перамог у марафоне ў Токіа з часам 2:36:10 (лепшы вынік у кар’еры) — гэты вынік стаў новым рэкордам для Японіі[15][16], а таксама лепшым вынікам на поўнай дыстанцыі ў марафонскім сезоне 1924 у свеце[11][17]. Праз тры месяцы, падчас алімпійскіх гульняў у Парыжы, Канакуры не заняў прызавога месца[7], перамог тады фін Альбін Стэнрас з вынікам 2:41:22,6[18].
Стакгольмскі марафон
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе Шведскі Алімпійскі Камітэт адсвяткаваў 55-ю гадавіну алімпійскіх гульняў у Стакгольме і запрасіў Канакуры для выступлення ў Стакгольмскім Марафоне. Японец поўнасцю прабяжаў марафонскую дыстанцыю; час, які спатрэбіўся на гэта, быў 54 гады, 8 месяцаў, 6 дзён, 5 гадзін, 32 хвіліны 20,3 секунды[6].
14 ліпеня 2012 года, роўна з таго ж месца і ў той жа час, што і 100 гадоў назад, пачаўся Стакгольмскі марафон. Сярод тысяч яго ўдзельнікаў быў праўнук Канакуры — Ясіякі Курата, якому арганізатары, разам з нашчадкамі сям’і Пятры, забяспечылі начлег у той жа віле, і ў тым жа ложку, у якім 100 гадоў таму адпачываў у ходзе алімпійскай барацьбы яго прадзед[9].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Shizō Kanakuri // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ а б https://www.sports-reference.com/olympics/athletes/ka/shizo-kanakuri-1.html
- ↑ Japan Архівавана 29 ліпеня 2008. (англ.)
- ↑ Yahiko Mishima Bio, Stats, and Results Архівавана 17 красавіка 2020. (англ.)
- ↑ Japan at the 1912 Stockholm Summer Games Архівавана 19 мая 2009. (англ.)
- ↑ а б в г д е Edan Corkill: Better late than never for Japan's first, «slowest» Olympian Архівавана 27 жніўня 2016. (англ.)
- ↑ а б в г д е Shizo Kanakuri Bio, Stats, and Results Архівавана 1 ліпеня 2019. (англ.)
- ↑ а б Athletics at the 1912 Stockholm Summer Games: Men's Marathon Архівавана 7 лістапада 2012. (англ.)
- ↑ а б в г д Szwecja uczci maraton w czasie którego jeden zawodnik zmarł, a jeden… zasnął (польск.). wprost.pl, 2012-07-14. [dostęp 2013-11-29].
- ↑ National Marathon Champions for Japan Архівавана 15 студзеня 2011. (англ.)
- ↑ а б Yearly Rankings- Marathon Архівавана 3 ліпеня 2014. (англ.)
- ↑ World Marathon Rankings for 1913 Архівавана 8 лютага 2012. (англ.)
- ↑ World Marathon Rankings for 1914 Архівавана 5 лютага 2012. (англ.)
- ↑ World Marathon Rankings for 1915 Архівавана 5 лютага 2012. (англ.)
- ↑ а б JPN Record Progressions- Road (англ.)
- ↑ а б Janusz Waśko, John Brant, György Csiki, Andrzej Socha: National Records Evolution 1912 – 2012. Zamość: 2013, s. 64. ISBN 978-83-62033-30-0.
- ↑ World Marathon Rankings for 1924 Архівавана 15 студзеня 2011. (англ.)
- ↑ Athletics at the 1924 Paris Summer Games: Men's Marathon Архівавана 6 студзеня 2015. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Shizo Kanakuri Bio, Stats, and Results Архівавана 1 ліпеня 2019. (англ.) Sports-Reference.com. [доступ 29 лістапада 2013].
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў прэфектуры Кумамота
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў прэфектуры Кумамота
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Памерлі ў 1984 годзе
- Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года
- Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года
- Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года