Тадэвуш Янавіч Завіша
Тадэвуш Янавіч Завіша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1790 | ||||||
Смерць | не раней за 4 студзеня 1839 | ||||||
Род | Завішы | ||||||
Бацька | Ян Караль Завіша[d] | ||||||
Маці | Тэрэза са Свентаржэцкіх[d] | ||||||
Жонка | Валерыя з Завішаў[d] | ||||||
Дзеці | Ян Казімір Завіша |
Івон Тадэвуш Янавіч Завіша (каля 1790 — пасля 4 студзеня 1839) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Завіша герба «Лебедзь», які карыстаўся графскім тытутам. Нарадзіўся ў сям’і Яна Кароля, палкоўніка войскаў літоўскіх, і Тэрэзы са Свентарэцкіх[1].
Ахрышчаны 27 кастрычніка 1790 года ў Халуйскай царкве[1].
Маршалак павятовы ігуменскі ў 1817—1820 гадах[1].
Валодаў маёнткамі Сяргеевічы (225 муж. падданых) і Жорнаўка (1130 муж. падданых) Ігуменскага павета[1].
У 1817 годзе рабіў вывад шляхецтва, у 1832 — судалучэнне[1].
Памёр пасля 4 студзеня 1839 года[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з графіняй Валерыяй з Завішаў, дачкой Казіміра Аляксандра Завішы, генерал-маёра расійскіх войскаў[1]. Дзеці[1]:
- Ян Крыштоф Самуэль Казімір Ксаверый (1822—1887), вядомы археолаг і філантроп.
- Тэрэза, у шлюбе з графам Равускім. Памёрла незадоўга да 17 снежня 1844 года ў Вісбадэне (княства Насау).
Меў пляменніка (па сястры Юстыне-Юдыце), Ігната Завішу, які меў намер паступаць на службу ў Лубенскі гусарскі полк (1834)[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 29. Завішы, з Куразвенк Кязгайлаў на Бакштах Завішы герба «Ружыц» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 116.