Перайсці да зместу

Тройскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тройскі ўніверсітэт
англ.: Troy University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Troy University
Заснаваны 1887
Студэнты 29 580 і 10 949[1]
Краіна
Размяшчэнне Трой, Алабама, ЗША
Сайт troy.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тройскі ўніверсітэт (англ.: Troy University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Трой у штаце Алабама.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Ён быў заснаваны ў 1887 годзе як Тройская дзяржаўная нармальная школа у сістэме Алабамскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт акрэдытаваны Паўднёвай асацыяцыяй каледжаў і школ для прысуджэння акадэмічных ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.

Сёння ўніверсітэт абслугоўвае адукацыйныя патрэбы студэнтаў у чатырох кампусах у штаце Алабама і 60 навучальных цэнтрах у 17 штатах ЗША і 11 краінах свету. Універсітэт мае больш за 100 тысяч выпускнікоў у 50 штатах ЗША і іншых краінах.

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж камунікацый і прыгожых мастацтваў
  • Каледж адукацыі
  • Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
  • Каледж бізнесу
  • Школа аспірантуры
  • Агульнанавуковы аддзел