Троцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
Троцкі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Старосты | Старосты троцкія | ||
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія | ||
Плошча | 8,7 тыс. | ||
Час існавання | 1507—1795 |
Троцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 8,7 тыс. км². Сталіца — горад Трокі.
Гарады і мястэчкі: Аліта, Араны, Высокі Двор, Ганусішкі, Еўе, Жодзішкі, Жослі, Жыжморы, Мерач, Пералая, Самілішкі, Сімна, Стаклішкі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утварыўся ў 1413 разам з Троцкім ваяводствам як рэгіён, непасрэдна падпарадкаваны ваяводу троцкаму. У склад павету ўваходзілі Аліцкая, Алькеніцкая, Астрынская, Беліцкая, Бірштанская, Васіліская, Высакадворская, Дарсуніская, Доўгаўская, Дубіцкая, Жалудоцкая, Жыжморская, Збланская, Здзецельская, Каняўская, Ляпунская, Мерацкая, Моўчадская, Навадворская, Неманойцкая, Оская, Гіяпорцкая, Перавальская, Пералайская, Пераломская, Пунская, Радунская, Саміліская, Стакліская, Стравінніцкая, 2 Троцкія, Эйшыская воласці (паветы).
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) некаторыя заходнія воласці перайшлі ў склад Ковенскага павета, паўднёвыя — у склад Лідскага і Гарадзенскага паветаў.
У 1791 з паўднёвай часткі Троцкага вылучыўся Мерацкі павет, да Троччыны далучылася Гегужынская і Чабіская парафіі са складу Віленскага павета. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) павет спыніў сваё існаванне, яго тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVIII стагоддзя налічваў 8154 дымоў[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ахопліваў землі на левабярэжжы сярэдняга цячэння Віліі, на левабярэжжы Мерачы, у сярэдняга цячэння Нёмана, вярхоўя Шашупе.
У склад Троцкага павета ўваходзіла тэрыторыя Троцкага гродавага, Алькеніцкага, Жыжморскага, Лаздзейскага, Мерацкага і Неманойцкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Ураднікі
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Powiat trocki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 339
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Троцкі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 670. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.