Т-84
Т-84 | |
---|---|
| |
Класіфікацыя | Асноўны баявы танк |
Баявая маса, т | 47,5 |
Кампанавальная схема | Класічная |
Экіпаж, чал. | 3 |
Гісторыя | |
Распрацоўнік | Kharkiv Morozov Machine Building Design Bureau[d] |
Вытворца |
Харкаўскае канструктарскае бюро машынабудавання ЗТМ імя Малышава |
Колькасць выпушчаных, шт. | 10[1] |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 7705 |
Даўжыня з гарматай наперад, мм | 9664 |
Шырыня, мм | 3775 |
Вышыня, мм | 2215 |
Дарожны прасвет, мм | 515 |
Браніраванне | |
Тып брані | шматслойная (камбінаваная) |
Актыўная абарона | Варта |
Дынамічная абарона | убудаваная, ДА "Нож" |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 125-мм гладкаствольная гармата 2А46М-1 |
Тып гарматы | градкаствольная |
Даўжыня ствала, калібраў | 48 |
Боекамплект гарматы | 40 снарадаў (з іх 28 у аўтамаце зараджання МЗ) |
Прыцэлы | дзённы прыцэл наводчыка 1Г46М, прыцэльна-назіральны комплекс ПНК-4CR (магчыма ўсталяванне ПНК-5 ці ПНК-6), цеплавізар Шугавея-Кэтрын-Э, прыцэл зенітнай усталёўкі СЗП-7 |
Кулямёты | 12,7-мм зенітны кулямёт КТ-12,7; 7,62-мм спараны кулямёт КТ-7,62 |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | 6ТД-2 |
Магутнасць рухавіка, к. с. | 1200 |
Хуткасць па шашы, км/г | 65—70 |
Хуткасць па перасечанай мясцовасці, км/г | 45—50 |
Запас ходу па шашы, км | 450 |
Запас ходу па перасечанай мясцовасці, км | 350 |
Удзельная магутнасць, к. с./т | 26,08 |
Удзельны ціск на грунт, кг/гл2 | 0,93 |
Пераадольваемы ўздым, град. | 32 град |
Пераадольваемая сценка, м | 1 |
Пераадольваемы роў, м | 2,85 |
Пераадольваемы брод, м | 1,8 (5 з АПВТ) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Т-84 — украінскі асноўны баявы танк, далейшае развіццё Т-80УД.[2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Працы над мадэрнізацыяй танка Т-80УД былі распачаты ў 1992 годзе.[2]
Першы даследчы ўзор Т-84 быў выраблены ў канцы 1994 года (усяго было выраблена два ці некалькі даследчых узораў).[3]
У красавіку 1995 года дэманстрацыйны ўзор танка Т-84 быў прадстаўлены на выстаўцы ўзбраенняў IDEX-95[4].
У 2000 годзе Т-84 быў афіцыйна прыняты на ўзбраенне ўкраінскай арміі.[2]
У далейшым, у 2000 годзе працы над Т-84 былі спынены, паколькі міністэрства абароны Украіны прыняла рашэнне аб пачатку прац над новым тыпам асноўнага танка, вынікам якіх стаў танк «Оплот-М» (28 мая 2009 года прыняты на ўзбраенне ўкраінскай арміі пад найменнем БМ «Оплот»).[2]
У 2002 гозе адбыліся дзяржаўныя выпрабаванні маскіровачнай канструкцыі «Кантраст» (распрацоўшчыкамі якой былі Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна, Інстытут аўтаматызаваных сістэм і севастопальскае прадпрыемства «Сучасныя валокныя тэхналогіі»). Адзінкай бранятэхнікі, на якую ў ходзе выпрабаванняў быў усталяваны камплект «Кантраст», з'яўляўся танк Т-84.[5]
У жніўні 2013 года Кабінет міністраў Украіны, на чале якога стаяўй Мікалай Азараў, дазволіў зняць з балансу Узброеных сіл Украіны абодва танкі Т-84 (адзін Т-84 "аб'ект 478ДУ2" на базе Т-80ВУД 1992 года выпуска і адзін Т-84 "аб'ект 478ДУ4" 1999 года выпуска) і пызначыў да продажу па 399 тыс. грывень (танней за Т-64Б1).[6]
Адзін танк куплены ЗША .[7]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У параўнанні з Т-80УД, у новай машыны павялічана магутнасць рухавіка да 1200 л. с., удасканаленыя прыборы прыцэльвання і назірання, палепшана дынамічная абарона.
Акрамя таго, усталяваны комплекс электра-аптычнай актыўнай абароны ад высокадакладнай зброі («Штора-1» ці «Варта») для абароны танка ад кіруемага процітанкавага ўзбрення праціўніка.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Т-84 (аб'ект 478ДУ2) — базавы варыянт, распрацаваны ў першай палове 1990-х гадоў.[8]
- Т-84У (аб'ект 478БЭ) — мадэрнізацыя Т-84 з новай браніраванай бакавою спадніцай, новай зварною вежай, дынамічнай абаронай вежы Кантакт-5, дапаможным сілавым усталяваннем (ДСУ), цеплавізійным прыцэлам, спадарожнікавай навігацыяй, лазерным дальнамерам для камандзіра і іншымі паляпшэннямі;
- Т-84У «Оплот» (аб'ект 478ДУ9) — танк атрымаў новую зварна-катаную вежу з цэьнаштампаваным дахам, вырабленым з электрошлакавай пераплаўкі, дзякуючы чаму, мае больш высокую трываласць і «жывучасць». З улікам больш простай формы вежы, у ёй удалось удала размясціць мнагаслойную браню. Таксама быў павялічаны яе ўнутраны аб'ём. У лабавыя праекцыі вежы была размешчана новая дынамічная абарона 3-га пакалення ўкраінскай вытворчасці «Нож». Удасканалены дынамічнай і актыўнай абаронай украінскай вытворчасці, былі зсталяваны прыборы прыцэльвання зарубежнай вытворчасці, павялічанымі бартавымі экранамі. Прайшоў выпрабаванні і быў прыняты на ўзбраенне арміі Украіны, было выраблена не менш за пяць машын у 2001 годзе.
- БМ «Оплот» («Оплот-М») (аб'ект 478ДУ9-1) — апошняя мадэрнізаваная мадыфікацыя Т-84 з палепшанымі якасцямі мабільнасці і абароненасці. Серыйна не выпускаўся, адзіны экзэмпляр машыны перароблены з 478ДУ9.
- БМ «Оплот-T» («Оплот-T») (аб'ект 478ДУ9-Т) — серйны «Оплот-Т» для Тайланда, адрозніваецца ад 478ДУ9-1 усталяваннем кандыцыянера і ДСУ.
- БМ «Оплот» («Оплот-М») (аб'ект 478ДУ9-1) — апошняя мадэрнізаваная мадыфікацыя Т-84 з палепшанымі якасцямі мабільнасці і абароненасці. Серыйна не выпускаўся, адзіны экзэмпляр машыны перароблены з 478ДУ9.
- Т-84-120 «Ятаган» (аб'ект 478Н) — варыянт Т-84У «Оплот» для ўдзелу ў турэцкім тэндары 2000 года, са змененай вежай, у якой усталявана 120-мм гармата пад боепрыпасы стандарту НАТА з аўтаматам зараджання ў кармавой нішы.
Машыны на базе танка
[правіць | правіць зыходнік]- БРЭМ-84 «Атлет» — браніраваная рамонтна-эвакуацыйная машына на базе вузлоў шасі танка Т-84У «Оплот»;
- БМУ-84 — браніраваны мостаўкладчык;
- БТМП-84 — сучасная ўкраінская эксперыментальная баявая машына пяхоты на базе Т-84У «Оплот».
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Паказнікі | T-84У «Оплот» (1999 г.) | Т-84-120 «Ятаган» (2000 г.) | БМ «Оплот» (2009 г.) |
---|---|---|---|
Баявая маса, тон | |||
Экіпаж, чалавек | |||
Удзельная магутнасць, л. с./т | |||
Удзельны ціск на грунт, кг/см² | |||
Дыяпазон працоўных тэмператур | |||
Хуткасць руху: | |||
максімальная (залежыць ад тыпу трансмісіі) | |||
сярэдняя | |||
заднім ходам | |||
Запас ходу | |||
па дарогах | |||
па мясцовасці | |||
Рухавік | |||
Тып | дызельны рухавік мадэлі 6ТД-2 з вадкасцевым астуджэннем, упырскам паліва |
дызельны рухавік мадэлі 6ТД-2Ё з вадкасцевым астуджэннем, упырскам паліва | |
Марка | |||
Магутнасць | |||
Трансмісія | |||
Падвеска | |||
Узбраенне | |||
асноўнае | |||
спаранае | |||
зенітнае | |||
Боекамплект | |||
для асноўнага ўзбраення | |||
для спаранага кулямёта | |||
для зенітнага кулямёта | |||
Якія пераадольваюцца перашкоды | |||
кут падымання | |||
кут нахілу | |||
вертыкальная сценка | |||
шырыня рова | |||
Глыбіня воднай перашкоды | |||
без папярэдняй падрыхтоўкі | |||
з папярэдняй падрыхтоўкай (АПВТ) |
Узбраенне
[правіць | правіць зыходнік]- 125-мм гладкаствольная гармата 2А46М-1 (са стабілізатарам 2Э42)
- боекамплект: усяго — 43, у МЗ — 28.
- 7,62-мм спараны кулямёт ПКТ ці яго ўкраінская копія КТ-7,62:
- боекамплект — 1250.
- Зенітная ўстаноўка ПЗУ-7:
- 12,7-мм кулямёт НСВТ ці яго ўкраінская копія КТ-12,7;[9]
- боекамплект — 450 (тры стужкі па 150 патронаў);
- дыстанцыйнае кіраванне;
- вертыкальная стабілізацыя.
Прыборы назірання
[правіць | правіць зыходнік]- асноўны прыцэл 1Г46
- начны прыцэл цеплавізар
- камандзірскі (дзённы/начны) ТКН-4З «Агат»
Рухавік і хадавая часць
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Military Balance 2018,p.210
- ↑ а б в г colonel R. Bashynskyi, chief of the Central Armoured Directorate Forces Support Command (Ukrainian Armed Forces). Armoured Equipment. Development perspectives. // «Defense Bulletin», № 2, 2010 pages 34-40
- ↑ Распоряжение Кабинета министров Украины от 14 августа 2013 г. № 687-р. «Об утверждении дополнительного перечня военного имущества Вооруженных Сил, которое может быть отчуждено»
- ↑ Ольга Ваулина. Мирные люди экономят на обороноспособности?.. Архівавана 13 лютага 2016. // «Зеркало недели» от 21 апреля 1995
- ↑ А. Тарасенко. Комплексная защита бронетанковой техники. Украинский подход // «Техника и вооружение», № 2, 2007. стр.10-16
- ↑ Розпорядження Кабінету міністрів України № 687-р від 14.08.2013 р. «Про затвердження додаткового переліку військового майна Збройних Сил, яке може бути відчужено» (Распоряжение Кабинета министров Украины от 14 августа 2013 г. № 687-р. «Об утверждении дополнительного перечня военного имущества Вооруженных Сил, которое может быть отчуждено»)
- ↑ The National Interest (США): Украинский Т-84 действительно прибыл в Аризону...
- ↑ Александр Башаров. Наследники «объекта 478Б». Последний танк Великой Империи Архівавана 28 верасня 2015. // «Военно-промышленный курьер», № 36 (453) от 12 сентября 2012
- ↑ «„аналоговая“ эпопея началась вовсе не сегодня. Еще в 2005 году также решением министра обороны Украины танковые пулеметы НСВТ и ПКТ стали заменяться аналогичными украинскими — КТ-12,7 и КТ-7,62. Речь шла о замене оружия, которое „исчерпало граничные сроки и технический ресурс эксплуатации“»
Борис Такаев. Как бы не плагиат украинской «оборонки»
- Асноўнай баявой танк Т-84 // Бранятанкавая тэхніка міру: даведнік / сост. Аб. Н. Брилев. М., АРМС-ТАСС, 2006. стр.332-333