Перайсці да зместу

Уладзімір Іванавіч Салодкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Салодкі
Дата нараджэння 1 верасня 1956(1956-09-01) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Жонка Святлана Аляксандрава Салодкая
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал

Уладзімір Іванавіч Салодкі (нар. 1 верасня 1956, чыг. ст. Галынец, Магілёўскі раён) — беларускі спявак (барытон). Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1990). Муж С. А. Салодкай.

У 1973 годзе скончыў Краснапольскую сярэднюю школу, быў актыўным удзельнікам многіх аглядаў школьнай мастацкай самадзейнасці. У 1979 годзе атрымаў дыплом Магілёўскага культасветвучылішча і быў накіраваны ў Дзяржаўны народны хор Беларусі.

З 1984 года — артыст ансамбля народнай музыкі «Свята». Скончыў у 1985 годзе Мінскі інстытут культуры. З 1985 года спявае ў дуэце з С. А. Салодкай. З 1994 года — адзін са стваральнікаў і саліст ансамбля народнай песні «Вяселле», з 1996 года — саліст Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

Валодае голасам прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону. У рэпертуары беларускія, рускія, украінскія народныя песні, а таксама аўтарскія творы, у т.л. «А дзе ж ты, бурлак, валачыўся» (балада), «Чапурушачка», «У лузе каліна стаяла», «Кірыла Тураўскі» (У. Будніка).

Зноскі