Уладзімір Паўлавіч Пефціеў
Уладзімір Паўлавіч Пефціеў | |
---|---|
Род дзейнасці | бізнесмен, мецэнат, інвестар, пісьменнік, прадпрымальнік |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1957 (67 гадоў) ці 1957[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар |
Уладзiмiр Паўлавiч Пефцiеў (нар. 1 ліпеня 1957) — беларускі бізнесмэн, мецэнат[2] і пісьменнік[3][4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Бэрдзянск, Украінская ССР[5].
Прадпрымальніцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Быў саўладальнікам ЗАТ «Белтэхэкспарт», беларускага экспарцёра зброі і ваеннай тэхнікі. У 2012 годзе прадаў сваю долю ў і цалкам спыніў свой удзел у дзейнасці названай групы кампаній[6].
Таксама з'яўляўся саўладальнікам «Спорт-пары», аператара інтэрактыўных гульняў. Іншым саўладальнікам «Спорт-пары» (праз адну з яго кампаній) выступаў Максім Мірны, беларускі тэнісіст і алімпійскі чэмпіён[7].
Быў мінарытарным акцыянерам мабільнага аператара «velcom»[8]. Кампанія ў далейшым была прададзеная «A1 Telekom Austria Group» і стала работаць пад брэндам «A1»[9][10][11].
Офшоры
[правіць | правіць зыходнік]Пефціеў быў згаданы ва ўцечках Багамскіх афшораў у 2016 годзе: нібыта ён праз пасярэдніка валодаў трыма кампаніямі на Багамскіх астравах[12].
У 2020 годзе расследаванне, праведзенае «The Times» і «Transparency Networks», паказала, што сям’і Пефціевых належала 12 кватэр у Лондане на агульную суму каля 18 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэты партфель быў набыты праз шэраг афшорных кампаній. Сям’я Пефціева не трапіла пад санкцыі, і пакупкі не былі парушэннем санкцый[13].
Санкцыі ЕС і іх ануляванне
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2011 года Савет Еўрапейскага саюза ўнёс Пефціева і яго кампаніі «БТ Тэлекамунікацыі», «Белтэхэкспарт», «Спорт-пары» в «Чорны спіс»[5][14]. У сакавіку 2012 года санкцыі былі пашыраныя і на іншыя кампаніі Пефціева: «Дзелавая сетка», «Сістэмы інвестыцый і інавацый», "Сен-Ко", «БТ Інвест», Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў», «Белтэх Холдынг», «Спецпрыборсэрвіс», «Тэхнасаюзпрыбор»[15][16]. Пры абгрунтаванні санкцый у рашэнні Савета ад 15 кастрычніка 2012 года Пефціеў быў названы асобай, звязанай з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама яго сынамі Віктарам і Дзмітрыем, якая прадстаўляе эканамічныя кансультацыі і з’яўляецца ключавым фінансавым спонсарам рэжыму ў рамках сваіх дзелавых інтарэсаў у кампаніях, якія належаць яму[16] Паводле інфармацыі праваабаронцаў, нават пасля ўвядзення санкцый Пефціеў працягнуў паспяхова весці бізнес у Еўропе, а яго еўрапейскія партнёры актыўна спрабавалі лабіраваць адмену санкцый[17].
12 жніўня 2011 года Пефціеў падаў пазоў супраць Савета ў Еўрапейскім судзе агульнай юрысдыкцыі[18]. Каманда, якая абараняла Пефціева, уключала спецыялістаў у галіне правоў чалавека: прафесара Ельскага ўніверсітэта і былога прэзідэнта Міжамерыканскай камісіі па правах чалавека Майкла Райзмана, а таксама былога дырэктара Дэпартамента міжнароднага права ўніверсітэта Бона Рудольфа Дольцэра. Таксама інтарэсы Пефціева ўяўляла юрыдычная фірма Steptoe & Johnson[19]. Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі прыняў рашэнне на карысць Пефціева і яго кампаній 9 снежня 2014 года, ануляваўшы санкцыі і пастанавіўшы, што Савет Еўрапейскага саюза не змог даказаць свае здагадкі датычна сувязі Пефціева і Лукашэнка[20][21][22].
У 2022 годзе Пефціеў трапіў пад санкцыі Канады[23].
Навукова-тэхнічная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Унёс уклад у даследаванне і развіццё шэрагу новых тэхналогій у розных галінах, і валодае мноствам патэнтаў. У сваёй працы ён супрацоўнічаў з такімі беларускімі навукоўцамі, як Уладзімір Аляксандравіч Кацько і Сяргей Уладзіміравіч Плятнеў[24][25].
Філантрапічная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Актыўна спансаваў спартыўныя праекты ў Беларусі. Удзельнічаў у стварэнні, падтрымліваў і кіраваў тэнісным клубам, адказным за трэніроўкі маладых беларускіх спартсменаў, такіх як Вольга Гаварцова і Кацярына Дзегалевіч[26][27]. Пефціеў быў галоўным спонсарам Вікторыі Азаранцы, алімпійскай чэмпіёнкі і першай ракеткі свету, калі той было 11-18 гадоў[28][29]
З 2009 па 2012 год узначальваў Беларускую тэнісную федэрацыю[30][31]. Максім Мірны выказваў сваю падзяку працы Пефціева ў якасці кіраўніка тэніснай федэрацыі[32].
Рэлігійная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Уклад Пефціева у захаванне спадчыны праваслаўнага хрысціянства быў адзначаны ўзнагародамі праваслаўнай царквы[33]. Ён быў вядучым спонсарам аднаўлення храма ў вёсцы Тонеж (скончаны ў 2015), пабудаванага на месцы злачынстваў нацыстаў.[34][35][36]
Гісторыя і мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Спансаваў і ў некаторых выпадках быў сааўтарам шэрагу мастацтвазнаўчых і гістарычных публікацый, у асноўным у гістарычнай серыі «У пошуках страчанага» беларускага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава, тамы якой уключаюць[3][37][38]:
- «Тадэвуш Касцюшка» — пра вядомага палітычнага і ваеннага дзеяча, які ўнёс уклад у станаўленне еўрапейскай і амерыканскай дэмакратыі.
- «Беларусь праз аб’ектыў нямецкага салдата» — аб перыядзе Першай сусветнай вайны, калі частка сучаснай Беларусі была акупавана нямецкімі войскамі.
- «Адам Міцкевіч» — аб вялікім паэце і патрыётаў беларускага, польскага і літоўскага народаў.
- «Аляксандр Неўскі» —аб праваслаўных храмах у гонар ушанаванага рускага святога князя, збудаваных на тэрыторыі шэрагу еўрапейскіх дзяржаў.
- «Дзяржаўны банк Расійскай імперыі на паштоўках канца XIX-пачатку XX стагоддзя».
- «Помнікі, прысвечаныя Айчыннай вайне 1812 года».
Пефціеў таксама з’яўляецца сааўтарам тэматычных выданняў:
- «1812: Храналогія Айчыннай вайны на старых паштоўках і ў графіцы» — у азнаменаванне 200-годдзя Рускай кампаніі Напалеона I і Айчыннай Вайны 1812 года.[39][40]
- «Святы Роўнаапостальны Князь Уладзімір»[41][42][43]
У 2017 годзе выдаў кнігу ўласных выказванняў «Афарызмы камбінатара»[44][45][46], прадмову да якой напісаў Энтані Кліфард Грэйлінг, брытанскі філосаф, аўтар больш за 30 кніг па філасофіі і гуманізму.
У 2020 годзе выпусціў кнігу «Цытаты з ненапісаных раманаў і апавяданняў», з прадмовай ад брытанскага аўтара Адама Робертса[4][47].
Пры ўдзеле Пефціева вядзецца праца па ўвекавечанні памяці беларускіх воінаў, якія загінулі на тэрыторыі сучаснай Беларусі падчас паўстанняў XIX стагоддзя, Айчыннай вайны 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў. Былі сабраныя тысячы ўнікальных матэрыялаў, фатаграфій, дакументаў і лістоў, многія з якіх былі ў 2012 годзе прадстаўлены публіцы на выставе ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[48][49].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ В белорусской деревне Тонеж освящен храм-памятник, установленный на месте сожженной нацистами церкви с верующими . Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ а б Славное имя . Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ а б Quotations From Stories Yet To Be Written(недаступная спасылка).
- ↑ а б Council Decision 2011/357/CFSP of 20 June 2011 amending Decision 2010/639/CFSP concerning restrictive measures against certain officials of Belarus . Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2021. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Российский бизнесмен купил белорусского экспортера вооружений «Белтехэкспорт» . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Бизнес-успехи Максима Мирного . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Velcom на перепродажу?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2021. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ Velcom был продан за 556 млн. долларов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ Telekom Austria Group Finalizes Acquisition of Velcom as Agreed .(недаступная спасылка)
- ↑ velcom окончательно становится A1. Что это значит для абонентов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2021. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ Belarus dictator’s ‘bagman’ Vladimir Peftiev, once a Malta resident, named in ICIJ’s Bahamas offshore leaks . Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2021. Праверана 18 жніўня 2021.
- ↑ £18m London homes of Belarusian businessman . Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ ФК «Дынама» (Менск), гіпэрмаркеты «Прастор» і судзьдзя Каваленкі трапілі ў «чорны сьпіс» ЭЗ Архівавана 22 красавіка 2020. // Наша Ніва/Европейское радио для Беларуси, Андрэй Елісееў
- ↑ а б EUR-Lex — 32012D0642 — EN — EUR-Lex (англ.). eur-lex.europa.eu. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2021. Праверана 18 жніўня 2021.
- ↑ European Policy of Sanctions Runs into Trouble . Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Action brought on 12 August 2011 — Peftiev v Counci .
- ↑ The Aim of Sanctions is to Hurt .
- ↑ Judgment of the General Court (First Chamber) 9 December 2014 In Case T‑440/11 . Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2016. Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ Judgment of the General Court (First Chamber) 9 December 2014 In Case T‑441/11 . Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ Judgment of the General Court (First Chamber) 9 December 2014 In Case T‑439/11 .
- ↑ Канада ўвяла санкцыі супраць Тапузідзіса, Баскіна, Шакуціна і Пефціева . Новы Час (6 красавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
- ↑ Method of combined treatment of maligant tumors .
- ↑ Пефтиев Владимир Павлович . Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Владимир Пефтиев сменил Михаила Павлова на посту главы БТА . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Белорусский теннис возглавил руководитель «Белтехэкспорта» В.Пефтиев . Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Спарринг-партнер Азаренко и тренер Волчкова: Редфу, «физика» и психология стали причинами кризиса, в котором находится экс-первая ракетка мира(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ «Наш теннис не отвечает Вике взаимностью». Бывшие боссы федерации тенниса — про Азаренко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2019. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ Шакутин сменил Пефтиева во главе Белорусской теннисной федерации . Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2015. Праверана 30 красавіка 2012.
- ↑ Белорусскую теннисную федерацию возглавил руководитель «Белтехэкспорта»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ Max 'The Beast' Mirnyi Finally Rests . Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ На какие средства живет белорусская церковь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ Пефтиев профинансировал восстановление храма в «полесской Хатыни»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ Memorial church on the cite of the original one burned down by Nazis is consecrated in Belarus . Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2017. Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ В белорусской деревне Тонеж освящен храм-памятник, установленный на месте сожженной нацистами церкви с верующими . Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ Уладзімір Ліхадзедаў: «Мару стварыць прыватны музей кнігадрукавання» . Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ Спажыва для розуму і душы . Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Запечатленные моменты славы . Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 3 снежня 2016.
- ↑ Национальная книжная палата Беларуси . Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ Полоцкую епархию посетил Уполномоченный по делам религий и национальностей Республики Беларусь . Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ Известные коллекционеры издали альбом в честь святого равноапостольного князя Владимира . Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ Ревнителям белорусской культуры . Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Maxims of a Man of Schemes . Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 7 лістапада 2017.
- ↑ Maxims of a Man of Schemes (English and Russian Edition) . Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 7 лістапада 2017.
- ↑ Aforizmy kombinatora .
- ↑ Quotations From Stories Yet To Be Written .
- ↑ В Минске открылась выставка гравюр с участием экспонатов из коллекции Пефтиева .
- ↑ Скажи-ка, дядя, ведь недаром! . Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.