Ула (прыток Дзвіны)
Ула | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 123 км |
Басейн | 4 090 км² |
Расход вады | 25,4 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | в. Лепельскае |
• Вышыня | 145,4 м |
• Каардынаты | 54°53′26,26″ пн. ш. 28°41′40,41″ у. д.HGЯO |
Вусце | р. Дзвіна |
• Каардынаты | 55°14′12,32″ пн. ш. 29°14′11,94″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзвіна → Рыжскі заліў |
|
|
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У́ла, або Улья́нка — рака ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Беларусі, левы прыток Дзвіны. Адносіцца да Бярэзінскай воднай сістэмы[1].
Даўжыня ракі 123 км. Вадазбор 4090 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 25,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 30,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰. Густата рачной сеткі 0,43 км/км².
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Справа: Лукомка, Усвейка, Свячанка. Злева: Хоцінка.
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Выцякае з Лепельскага возера на паўночнай ускраіне горада Лепель, вусце каля аграгарадка Ула Бешанковіцкага раёна. З Лепельскага возера Ула цячэ на ўсход, потым за Чашнікамі крута паварочвае. Адлегласць паміж рэчышчам Улы ў верхнім і ніжнім цячэнні складае 1214 м. Тут у свой час быў пракапаны Чашніцкі канал, які цяпер страціў сваё значэнне. Рака цячэ па Верхнебярэзінскай нізіне, Чашніцкай раўніне і Полацкай нізіне. Упадае ў Заходнюю Дзвіну каля пасёлка Ула.
Веснавое разводдзе з 3-й дэкады сакавіка да сярэдзіны мая, сярэдняя працягласць 56 сутак. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню 4,6 м, найбольшае 7,3 м. Замярзае ў канцы 1-й дэкады снежня, крыгалом у пачатку красавіка.
Даліна асіметрычная, трапецападобная, да вёскі Промыслы Бешанковіцкага раёна скрынкападобная; яе шырыня 300—600 м, найбольшая да 1 км у сярэднім цячэнні, найменшая 100 м у верхнім цячэнні. Пойма чаргуецца па берагах, яе шырыня 50—100 м, ніжэй 200—400 м, у сярэднім цячэнні да 600 м.
Рэчышча неразгалінаванае, на працягу 75 км ад вытоку моцназвілістае, ніжэй умерана звілістае (шырыня 30 м, месцамі 40—50 м).
У басейне Улы знаходзяцца азёры: Лепельскае, Лукомскае, Сялява, Жэрынскае, Бярэшча, Окана, Жэжліна, Бораўна, Гарнасвечча, Плацішна, Ямнае, Павулле, Нюля, Люкшына, Хоціна, Хоцінскае, Рыбанец, Нізгалаўе, Огзіна, Глыбочыца, Смальянскае, Чэрцы, Воласна, Му́хна, Забельскае, Некалач, Антошава, Вербнае і інш.
Гідралагічны рэжым Улы вывучаўся з 1876 года на 9 гідралагічных пастах (на Лепельскай ГЭС з 1958, у вёсцы Промыслы — з 1927 года)[1].
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ула // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 209. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 29, 30, 51. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский пайон: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)