Усць-Ілімск
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||||
Усць-Ілімск (руск.: Усть-Или́мск) — горад у Расіі на паўночным захадзе Іркуцкай вобласці на рацэ Ангара, адміністрацыйны цэнтр Усць-Ілімскага раёна Іркуцкай вобласці (горад у склад раёна не ўваходзіць). Горад абласнога падпарадкавання з 27 снежня 1973 года.
Горад з’явіўся дзякуючы будаўніцтву ГЭС. Першапачаткова створ будучай ГЭС павінен быў размяшчацца ў вусці ракі Ілім, буйнога прытока Ангары (прыкладна 30 км вышэй створу Усць-Ілімскай ГЭС), адсюль і назва Усць-Ілімск. Аднак пазней у якасці створу быў зацверджаны Тоўсты мыс.
Адлегласць ад Іркуцка па чыгунцы — 1280 км; па аўтадарозе — 890 км; па авіятрасе — 650 км. Адлегласць ад Брацка па аўтадарозе — 246 км.
Зноскі
- ↑ а б в OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx