Фазатрон
Выгляд
Фазатро́н (ад фаза + (элек)трон), ці сінхрацыклатро́н — цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц з пастаянным (у часе) кіруючым магнітным полем і пераменнай частатой паскаральнага электрычнага поля. Часціцы рухаюцца па спіралі, якая раскручваецца (як у цыклатроне).
Выкарыстоўваецца для паскарэння цяжкіх часціц (пратонаў, іонаў і іншых) да энергій парадку 1 ГэВ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фазатрон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 304.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фазотрон — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі