Перайсці да зместу

Фаюмскі аазіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фаюмскі аазіс
араб. ‏الفيوم‎‎
Від Фаюмскага аазіса ў 2008 г.
Краіна Егіпет
Пустыня Лівійская пустыня
Каардынаты 29°27′13″ пн. ш. 30°34′51″ у. д.HGЯO
physical
Фаюмскі аазіс
Сярэдняя вышыня - 43 м

Фаюмскі аазіс — аазіс на паўднёвы захад ад Каіра. Цэнтр — горад Фаюм. Аддзелены ад даліны Ніла градой узгоркаў і пяскамі Лівійскай пустыні. Уяўляе сабой тэктанічную ўпадзіну і знаходзіцца на 43 м ніжэй узроўню мора. Назва паходзіць ад старажытнаегіпецкага слова фіём «балота», фіём-нтэ-мерэ «возера, разліў» (Ніла)[1].

Памеры аазіса ацэньваюцца ў 1270—1700 км², з іх на 1000 км² вядзецца сельскагаспадарчая дзейнасць. Галоўным чынам вырошчваюцца збожжавыя культуры, бавоўна, інжыр, вінаград, аліва. Развіта вытворчасць ружовага алею з мясцовай сыравіны. Маюцца пашы авечак.

Вузкая даліна Эль-Лахун, якая перасякае ланцуг невысокіх узгоркаў, злучае аазіс з далінай Ніла. Праз Эль-Лахун пракладзены канал Іосіфа (Бар-Юсуф), які спрадвеку арашаў аазіс, ён распадаецца на 12 рукавоў і злучаецца са слабасалёным возерам Біркет-эль-Керун.

У далёкім мінулым аазіс называлі садамі Егіпта і яго памеры ў некалькі разоў перавышалі цяперашнія. У Фаюмскім аазісе фараон Аменемхет III стварыў найстаражытнае гідратэхнічнае збудаванне — Мерыдава возера. Антычныя аўтары лічылі яго адным з цудаў свету; цікавыя апісанні яго — у Герадота, Дыядора, Страбона, Пталамея, Плінія. Зрэшты, да часоў Пталамеяў возера не займала і паловы сваёй першапачатковай плошчы. Неверагодную ўрадлівасць Арсінойскага нома апісвае Страбон.

Зноскі

  1. Никонов В. А. Эль-Файюм // Краткий топонимический словарь. — Москва: Мысль, 1966. — С. 484. — 509 с. — 38 000 экз.