Феліцыян Курнатоўскі
Феліцыян Курнатоўскі | |
---|---|
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Нараджэнне |
19 лістапада 1859 |
Смерць |
1 лютага 1933 (73 гады) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Курнатоўскія[d] |
Узнагароды |
Феліцыян Вацлаў Геранім Уладзіслаў Курнатоўскі (19 лістапада 1859, Ізабелін — 1 лютага 1933, Ізабелін) — евангельскі святар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя». Быў сынам Багуслава Іахіма (1823—1890) і яго 3-й жонкі Эльжбеты Юзэфы (1841—1902) з Курнатоўскіх, дачкі Вацлава (1804—1867) і Тэклі з Доўнараў (1801—1876).
Нарадзіўся 19.11.1859 у Ізабеліне. Феліцыян быў праўнукам 2-х евангелічна-рэфармацкіх пастараў Літоўскага Адзінства: суперінтэндэнта ксяндза Рафала Доўнара і ксяндза Уладзіслава Курнатоўскага. У 1870—1879 гг. за кошт сям’і вучыўся ў Слуцкай гімназіі. З 1879 па 1890 г. вывучаў багаслоўе ў Дэрпцкім універсітэце. У 1890 г. атрымаў пасаду пастара і быў накіраваны настаўнікам рэлігіі ў Слуцкую гімназію. З 1891 г. працаваў у Слуцку. Пасля смерці ксяндза Станіслава Ястржэмбскага ў 1894 г., акрамя абавязкаў настаўніка выконваў абавязкі пастара ў Слуцку і Копысі.
У час Першай Сусветнай вайны знаходзіўся ў Дэрпце, пазней з жонкай і дачкой Ядвігай вярнуўся ў Слуцк. Не стаў эвакуіравацца ў Вільню разам з іншымі духоўнымі асобамі.
У 1918 г., на першым паваенным Сінодзе, быў абраны адміністратарам 3-х прыходаў — у Ізабеліне, Расне і Непакойчыцах. Феліцыян Курнатоўскі быў апошнім евангелічна-рэфармацкім пастарам у Слуцку.
У 1925 г. у гонар 35-гадовай службы Віленскі Сінод прызначыў яго сеньёрам Віленскага Адзінства.
Памёр 1 лютага 1933 у Ізабеліне ад раку страўніка і быў пахаваны на прыкасцёльных могілках побач з 1-й жонкай.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Меў узнагароды: сярэбраны медаль у памяць цара Аляксандра III (26.02.1896), крыж духавенства (01.04.1901) і памятны медаль «300 гадоў Дому Раманавых» (1913).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Яго 1-я жонкай была Аўгуста Катажына Вішнякоўская (16.09.1854-21.11.1926). Дзеці:
- Феліцыя Эльжбета Кацярына (14.11.1892 — да 1939).
- Ян Андрэй (22.02.1894-1964), пастар.
- Ядвіга Ева (нар. 24.12.1895), замужам за ксяндзом Юзафам Янікам.
- Марыя Клемянціна (27.04.1898-21.04.1967?).
Праз паўгады пасля смерці Аўгусты ажаніўся ў другі раз з Вандай Элеанорай Аляксандраўнай Кавельмахер (06.11.1857 — пасля 1939), арганісткай у Ізабеліне.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Выпускнікі Слуцкай гімназіі
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Слуцкай гімназіі
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 1933 годзе
- Памерлі ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Пахаваныя ў Ваўкавыскім раёне
- Курнатоўскія
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Памерлі ад раку страўніка
- Рэфармацкія святары