Фердынанд III (вялікі герцаг тасканскі)
Фердынанда III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Ferdinando III d’Asburgo-Lorena | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | П’етра Леапольда I | ||||||
Пераемнік | Людовік I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эліза Банапарт | ||||||
Пераемнік | Леапольд II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 мая 1769[1][2][…] |
||||||
Смерць |
18 чэрвеня 1824[1][2][…] (55 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбург-Латарынгскі дом[d] | ||||||
Бацька | Леапольд II Габсбург | ||||||
Маці | Марыя Луіза Іспанская[d] | ||||||
Жонка | Марыя-Луіза Бурбон-Сіцылійская[d][5] і Марыя Фердынанда Саксонская[d][5] | ||||||
Дзеці | Леапольд II[d], Марыя Тэрэза Тасканская[d], Archduke Franz Leopold, Hereditary Grand Duke of Tuscany[d][6], Archduchess Maria Luisa of Austria[d][6], Archduchess Carolina Ferdinanda of Austria[d][6] і stillborn son Habsburg-Lorraine[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанда III (італ.: Ferdinando III d’Asburgo-Lorena; 6 мая 1769, Фларэнцыя — 18 чэрвеня 1824, Фларэнцыя) — вялікі герцаг тасканскі ў 1790—1801 і 1814—1824 гадах, курфюрст і вялікі герцаг Зальцбурга ў 1803—1806 гадах, вялікі герцаг вюрцбургскі ў 1806—1814 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фердынанд быў другім сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда II і Марыі Луізы, інфанты Іспанскай. Ён атрымаў у спадчыну ад бацькі Вялікае Герцагства Тасканскае ў 1790 годзе. Быўшы аматарам мастацтва, ён дадаў да збору сваіх продкаў Медычы некалькі новых набыццяў, уключаючы Рафаэлеву «Мадонну дэль Грандука».
Высілкамі англічан ён выступіў супраць Францыі, за гэта яго землі ў 1796 годзе былі акупаваны арміяй Напалеона Банапарта, а ў 1799 годзе канчаткова заваяваны. Ён кіраваў Тасканай да 1801 года, калі Напалеон ператварыў яго герцагства ў каралеўства Этрурыі і аддаў сваёй сястры Элізе. У кампенсацыю Фердынанд атрымаў Зальцбургскае курфюрства.
Паводле Прэсбургскага міру 1805 года Фердынанд быў вымушаны саступіць Зальцбург, але атрымаў створанае для яго Вялікае Герцагства Вюрцбург. Ён заставаўся кіраўніком у ім да падзення Напалеона ў 1814 годзе, пасля чаго зноў вярнуўся ў Таскану.
Памёр у Фларэнцыі ў 1824 годзе, яго спадчыннікам стаў яго сын Леапольд.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З 1790 года быў жанаты з Луізай Марыяй Бурбон-Сіцылійскай (1773—1802), дачкой Фердынанда I і Марыі Караліны Аўстрыйскай. Дзеці:
- Караліна Фердынанда Тэрэза (1793—1802)
- Францыск Леапольд (1794—1800)
- Леапольд II (1797—1870), вялікі герцаг тасканскі
- Марыя Луіза Жазефа (1799—1857)
- Марыя Тэрэза (1801—1855), жонка караля Сардзініі Карла Альберта.
У 1821 годзе Фердынанд жаніўся ў другі раз на Марыі Фердынандзе Саксонскай (1796—1865), дзяцей у іх не было.
Зноскі
- ↑ а б Ferdinand III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Ferdinando III Erzherzog von Österreich Granduca di Toscana // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118686763 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118686763 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 6 мая
- Нарадзіліся ў 1769 годзе
- Нарадзіліся ў Фларэнцыі
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 1824 годзе
- Памерлі ў Фларэнцыі
- Пахаваныя ў Фларэнцыі
- Кавалеры ордэна Жалезнай кароны
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Вялікія герцагі тасканскія
- Габсбургі
- Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы
- Постаці Зальцбурга
- Постаці Вюрцбурга
- Эрцгерцагі Аўстрыйскія