Фёдар Фаміч Дуброўскі
Фёдар Фаміч Дуброўскі | |
---|---|
Мянушка | Дубаў |
Дата нараджэння | 17 красавіка 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1970 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1918—1923, 1939—1944 |
Званне | генерал-маёр |
Камандаваў | Чашніцкая партызанская бригада |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Расіі, Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Фёдар Фаміч Дуброўскі (17 красавіка 1901, вёска Замошша, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 3 сакавіка 1970) — генерал-маёр (1943). Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1918 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Заходнім фронце. З 1929 г. старшыня калгаса, сельсавета, дырэктар МТС у Віцебскай вобласці. У 1932 годзе скончыў Вышэйшую цэнтральную калгасную школу. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны ў 1939—1940.
У Вялікую Айчынную вайну арганізатар падполля на тэрыторыі Віцебскай вобласці. З красавіка 1942 г. камандзір партызанскага атрада, у жніўні 1942 — чэрвені 1944 г. камандзір Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава».
З 1944 г. працаваў сакратаром Чашніцкага Раённага Камітэта КП(б)Б Віцебскай вобласці, дырэктарам саўгасаў імя У. І. Леніна, «Новыя Зялянкі». Памёр 3 сакавіка 1970 г. пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Ордэн Суворава 2-й ступені
- медалі
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Ф. Ф. Дуброўскага названы вуліцы ў Чашніках, Ушачах, калгас ва Ушацкім раёне і Новалукомльскае ПТВ № 83 (сучасны Новалукомльскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў імя Ф. Ф. Дуброўскага[1])[2].
Зноскі
- ↑ Сайт Новалукомльскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў імя Ф. Ф. Дуброўскага Архівавана 25 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Фёдар Фаміч Дуброўскі на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Асобы
- Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
- Генерал-маёры СССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Старшыні калгасаў
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны