Перайсці да зместу

Хаккэндэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прынцэса Fuse ратуе Inue Shimbyoe Masahi ад маланкі.Kuniyoshi, Utagawa (歌川国芳)

«Нансо Сатомі Хаккендэн» (яп.: Nansō Satomi Hakkenden, 南總里見八犬傳, спрошчана 南総里見八犬伝) «Легенда пра восем псоў з сям’і Сатомі» — гэта 106-томны раман 19 стагоддзя японскага пісьменніка Кёкутэя Бакіна (Kyokutei Bakin, 曲亭馬琴). Хаккендэн самы доўгі раман японскай класічнай літаратуры.

Кёкутэй Бакін (Kyokutei Bakin (曲亭馬琴), 4 ліпеня 1767-1 снежня 1848) быў першым прафесійным японскім пісьменнікам. Бакін нарадзіўся і жыў у Эда. Сапраўднае імя Такідзава Акуні (Takizawa Okuni, 滝沢興邦). Часта, таксама, яго называюць Бакін Такідзава (камбінацыя сапраўднага імя і псеўданіма), альбо гавораць проста Бакін.

Гісторыя напісання

[правіць | правіць зыходнік]

Перад Хаккэндэнам Бакін напісаў іншы доўгі эпічны раман «Сінсэцу юміхары-дзукі» “Chinsetsu Yumihari-Zuki” (椿説弓張月). Гэты раман ілюстраваў знакаміты гравёр Кацусіка Хакусай. Пад час працы Бакін і Хакусай разышліся ў поглядах. Таму пасля публікацыі рамана Бакін адмовіўся працаваць з Хакусаем. Хаккэндэн быў ілюстраваны мужам дачкі Хакусая — Янагавай Сігэнобу. Бакін пісаў раман Хаккэндэн на працягу 28 гадоў. У канцы Бакін страціў зрок і вымушаны быў дыктаваць раман.

Аднойчы на замак клана Сатомі напалі іх суседзі Андзаі. У гэты час тэрыторыя Сатомі пакутвала ад моцнага голаду. Стан Сатомі быў вельмі цяжкі. Сатомі Ёсіцунэ жартам сказаў сямейнаму сабаку што, калі той заб’е Андзаі Кагэцуру, то аддасць яму ў жонкі сваю дачку. Сабака паверыў і забіў ворага.

Галоўныя персанажы Хаккэндэна — восем маладых самураяў. У духоўным сэнсе яны з’яуляюцца сынамі прынцэсы Фусэ-Хімэ (Дачкі Сатомі Ёсіцунэ) і сабакі Яцуфусы. На самой справе прынцэса памерла, а яе дзеці нараджаюцца ад розных бацькоў. Іх называюць Хакэнсі (яп. 八犬士). Хакэнсі можна перакласці як «Восем сабак воінаў». Прозвішча кожнага з іх уключае іерогліф іну (犬). Іну азначае сабака. Усе Хакэнсі маюць радзімы знак у выглядзе кветкі на розных частках цела і чароўную бусіну з ружанца прынцэсы Фусэ.

Увага!Выява містычнай бусіны дадзена са спрошчаным напісаннем іерогліфа і не супадае з арыгінальным.

Існуюць шматлікія экранізацыі гэтага твора. Shin Hakkenden (新八犬伝) серыял пачатку 70-ых год. Фільм 1983 году Legend of the Eight Samurai (里見八犬伝 Satomi Hakken-den). Серыял анімэ 1999 года Shin Hakkenden (神八剣伝) і інш. Таксама маюцца пастаноўкі для тэатру кабукі

"Hakkenden Hakuryu-Tei" сайт прысвечаны Хаккэндэну.(англ.) Архівавана 3 лютага 2006.