Ханна Фальк
Выгляд
Ханна Фальк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Hanna Linnéa Falk |
Спецыялізацыя | лыжныя гонкі |
Нарадзілася |
5 ліпеня 1989 (35 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 167 см |
Вага | 65 кг |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ханна Фальк (швед. Hanna Falk, нар. 5 ліпеня 1989 года, Ульрысехамн, Вестра-Гёталанд) — шведская лыжніца, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы, пераможца этапаў Кубка свету. Спецыялізуецца ў спрынце.
У Кубку свету Фальк дэбютавала ў 2007 годзе, у снежні 2009 года атрымала сваю першую перамогу на этапе Кубка свету. Агулам на сённяшні момант мае 2 перамогі на этапах Кубка свету, абедзве ў спрынце. Лепшым дасягненнем Фальк у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 20-е месца ў сезоне 2009-10.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы заняла 29-е месца ў спрынце.
За сваю кар’еру прымала ўдзел у адным чэмпіянаце свету, на сусветным першынстве 2011 года стала 11-й у спрынце.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ханна Фальк