Харкаўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Сямёна Кузняца
Харкаўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Сямёна Кузняца | |
---|---|
Харківський національний економічний університет імені Семена Кузнеця | |
Арыгінальная назва | Харківський національний економічний університет імені Семена Кузнеця |
Міжнародная назва | Simon Kuznets Kharkov National University of Economics |
Дэвіз | Мы вучым вучыцца, думаць, працаваць |
Заснаваны | 1 кастрычніка 1930 |
Рэктар | Уладзімір Сцяпанавіч Панамарэнка |
Студэнты | 8 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Украіна Харкаў |
Юрыдычны адрас | Харкаў, праспект Навукі, буд. 9а, 61166 |
Сайт | hneu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харкаўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Сямёна Кузняца (ХНЭУ імя Сямёна Кузняца; укр.: Харківський національний економічний університет імені Семена Кузнеця) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве, адзін з вядучых універсітэтаў Украіны ў галіне эканомікі.
Універсітэт быў заснаваны 1 кастрычніка 1930 года як Харкаўскі інжынерна-эканамічны інстытут на базе прамысловага факультэта Харкаўскага інстытута народнай гаспадаркі і вядзе сваю гісторыю ад Харкаўскай камерцыйнай вучэльні (заснавана ў 1893 годзе) і Харкаўскага камерцыйнага інстытута (заснаваны ў 1912 годзе) і з’яўляецца найстарэйшым эканамічным універсітэтам на ўсходзе Украіны. У 1994 годзе інстытут быў рэарганізаваны ў Харкаўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, а ў 2004 годзе яму быў прысвоены статус нацыянальнага. У 2013 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя Сямёна Кузнеца, які вучыўся ў Харкаўскім камерцыйным інстытуце (папярэднік універсітэта). У Харкаўскім інжынерна-эканамічным інстытуце працаваў вядомы ўкраінскі і савецкі эканаміст Яўсей Ліберман.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харкаўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Сямёна Кузняца