Акруга Харыс (англ.: Harris county) — акруга штата ТэхасЗлучаных Штатаў Амерыкі. Па дадзеных перапісу 2020 года насельніцтва акругі складала 4731145 чалавек.[4] Такім чынам акруга Харыс займае першае месца па колькасці насельніцтва сярод акруг Тэхаса, а таксама трэцяе сярод усіх акруг ЗША. Акруговы цэнтр — горад Х’юстан, самы вялікі горад штата і чацвёрты па велічыні горад у Злучаных Штатах. Акруга была заснавана ў 1836 годзе.[5][6] Названа ў гонар Джона Рычардсана Харыса(англ.) (бел., аднаго з ранніх пасяленцаў на тэрыторыі акругі, які заснаваў горад Гарысберг на Буфала-Баю(англ.) (бел. ў 1826 годзе.[5] Паводле перапісу насельніцтва ад ліпеня 2021 года, насельніцтва акругі Харыс павялічылася да 4728030 чалавек, што складае больш за 16 % насельніцтва Тэхаса.[7][8] Акруга Харыс уваходзіць у склад метрапалітэнскага статыстычнага арэала(руск.) (бел.Х’юстан-Вудлендс-Шугар-Ленд(руск.) (бел. з дзевяццю акругамі, які з’яўляецца пятым па колькасці насельніцтва метрапалітэнскім статыстычным арэалам у Злучаных Штатах.